Перайсьці да зьместу

Магілёўскі тралейбус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тралейбусны рух ў Магілёве быў распачаты 19 студзеня 1970 году. На гэты момант ў Магілёве працягласьць тралейбусных ліній складае — каля 81 км, 12 маршрутаў. Эксплюатуючай арганізацыяй зьяўляецца МГКУП «Гарэлектратранспарт» ў склад якога ўваходзіць адзін тралейбусны парк. На долю электратранспарту прыходзіцца 43 % ат усяго аб’ёму гарадзкіх перавозак, за 2007 год было перавезена 79,5 млн.чалавек.

Эксплюатуючая арганізацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

МГКУП «Гарэлектратранспарт»

Вул. Чалюскінцаў, 139 (адчынены ў 1969 годзе)

Гісторыя і пэрспэктывы разьвіцьця

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рух тралейбусаў у горадзе пачаўся 19 студзеня 1970 году. Першыя тралейбусы паехалі па маршруце Вакзал — Завод імя Куйбышава 18 лютага 1970 году. Найбольш новымі зьяўляюцца: 2,5 кілямэтровая лінія па вул. Першамайская ад Вакзала да чыгуначнага пераезду, з дыспэтчарскім пунктам (1997 год) і 6 кілямэтровая лінія ў напрамку завода «Магілёўтрансмаш» (1997 год) па вуліцам Грышына, Бялінскага (аднабаковы рух) і вул. Крупскай з вялікім разваротным кальцом ў канцы лініі (з сярэдзіны 2000-х гадоў кальцо дэмантавана), а таксама новае разваротное кальцо «Аблгаз» на праспэкце Шмідта. Першапачаткова ў горад прыходзілі тралейбусы ЗІУ-5, але ў пачатку-сярэдзіне 1980-х гадоў яны былі замененыя на ЗІУ-682, а ў 19931994 у горад пачалі прыходзіць беларускія тралейбусы АКСМ-101. У 1993 ў Магілёў прыйшлі 2 тралейбуса Кіеў-11 вытворчасьці УП «Белкамунмаш» (нумары 270 і 297), №297 адпрацаваў да пачатку 2000-х гадоў, а №270 зараз выкарыстоўваецца ў якасьці тэхдапамогі (прычэп адрэзаны). З 1996—1997 гадоў пачаліся пастаўкі тралейбусаў АКСМ-201 і АКСМ-201.01, якія працягваліся да 2006 года. У 2004 годзе ў тралейбусны парк прыйшоў адзіны сучленены тралейбус АКСМ-333 і атрымаў нумар 022.

Пэрспэктывы разьвіцьця

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плянуецца пабудова ліній па вул. Лазарэнкі ад Драмтэатру да вул. Касманаўтаў, па вул. Каралёва, праспэкце Міру, па вул. Якубоўскага ў жылы раён «Казіміроўка».

Тралейбусная сетка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Характарыстыка маршрутнай тралейбуснай сеткі г. Магілёў (2007 год):

  • Колькасьць тралейбусных маршрутаў — 12
  • Працягласьць тралейбусных маршрутаў — 272 км
  • Сярэдняя даўжыня маршрута — 22,6 км
  • Колькасьць прыпыначных пунктаў — 112
  • Колькасьць дыспэтчарскіх пунктаў — 4

У Магілёве эксплюатуюцца тралейбусы мадэляў: ЗІУ-682, АКСМ-101, АКСМ-201, АКСМ-321, АКСМ-333

  • Маршрут № 1: Лазарэнкі — ДП ЦЭЦ-2
  • Маршрут № 2: Завод «Магілёўтрансмаш» — ДП Зялёны Луг
  • Маршрут № 3: Плошча Арджанікідзэ — ДП ЦЭЦ-2
  • Маршрут № 3к: Плошча Арджанікідзэ — Аблгаз
  • Маршрут № 4: ДП Пераезд — ДП Любуж
  • Маршрут № 5: Вакзал — ДП ЦЭЦ-2
  • Маршрут № 5к: Вакзал — Аблгаз
  • Маршрут № 6: ДП Любуж — ДП ЦЭЦ-2
  • Маршрут № 7: ДП Зялёны Луг — ДП Любуж
  • Маршрут № 8: ДП Зялёны Луг — Вакзал
  • Маршрут № 10: Плошча Арджанікідзэ — ДП Любуж