Мінкавічы (Берасьцейская вобласьць)
| Мінкавічы, трансьліт. Minkavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Ратайчыцкі |
| Першыя згадкі | 1522 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°21′52″ пн. ш. 23°31′39″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 419 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225069 |
| СААТА | 1240855046 |
| Нумарны знак | 1 |
| Мінкавічы на мапе Беларусі ± Мінкавічы | |
Мі́нкавічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню згаданыя ў 1522 годзе, былі шляхецкім маёнткам, якім валодалі Гамшэвічы, перайшлі перайшлі да Сапегаў[3].
Пасьля адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў Вялікім княстве Літоўскім у складзе Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[4].
У 1722 годзе Міхал Сапега аддаў Мінкавічы пад заклад Юзафу Матушэвічу, пасьля гэтага маёнтак перайшоў да роду Матушэвічаў. Матушэвічы заклалі і адбудавалі тут напрыканцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў дваранскую сядзібу[3].
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Мінкавічы ў складзе Расейскай імпэрыі.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя маёнтак належаў Яну Швыкоўскаму, у 1890 годзе Швыкоўскіх ажыцьцявілі перапляніроўку сядзібы, аднак неўзабаве яна перайшла да Замойскіх. У 1899 году Марыя Замойская пабудавала невялікую прыдарожную капліцу[3].
У 1921 годзе вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе належала да Берасьцейскага павету Палескага ваяводзцтва. У 1939 годзе далучана да БССР[4].
У 1990-я гады была адноўленая і адрэстаўраваная капліца Марыі Замойскай[3]. У той жа час сядзібны дом быў перабудаваны і абкладзены цэглай[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 419 чалавек[1]
- 1999 год — 75 чалавек
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба Матушэвічаў — Швыкоўскіх — Замойскіх. Захваўся моцна перабудаваны дом, гаспадарчыя пабудовы і часткі парку.
- Капліца Марыі Замойскай. Прыдарожная капліца збудаваная ў 1899 годзе, адноўленна ў 1990-я[6].
Геалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца Мінкавіцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Лінзападобны паклад зьвязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожаўскага зьледзяненьня. Распрацоўваецца Высока-Літоўскім кар’ерам Беларускай чыгункі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 175
- 1 2 3 4 Федорук А. Т. «Старинные усадьбы Берестейщины». Минск, издательство «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2004 год. 576 страниц. ISBN 985-11-0305-5
- 1 2
- ↑ Несцярчук Л. М. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4
- ↑ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей РБ