Перайсьці да зьместу

Бэнуа Пэдрэцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнуа Пэдрэцьці
Бэнуа Пэдрэцьці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лістапада 1980 (44 гады)
Адынкур, Францыя
Рост 177 см
Вага 69 кг
Пазыцыя апорны паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2004
2004—2005
2005—2006
2006—2011
2011—2013
2013—2015
2015—2018
Сашо
Марсэль
Ліён
Асэр
Ліль
Аячча
Нансі
121 (5)
31 (3)
10 (2)
154 (12)
60 (6)
41 (3)
66 (1)
Зборныя
2002—2005 Францыя 22 (0)

Бэнуа Пэдрэцьці (па-француску: Benoît Pedretti; нарадзіўся 12 лістапада 1980 году, Адынкур, Францыя) — францускі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі.

Бэнуа распачаў сваю прафэсійнцю кар’еру ў клюбе «Сашо», у юнацкай камандзе якога выступаў да таго. У сэзоне 2002—2003 гадоў стаў гульцом асноўнага складу. У 2004 годзе Пэдрэцьці перайшоў у склад марсэльскага «Алімпіку», аднак ня здолеў здабыць у камандзе месца ў асноўным складзе, таму ў 2005 годзе за 7 млн эўра перайшоў у склад «Ліёну». У новым клюбе ён таксама ня меў сталай гульнявой практыцы, бо меў канкурэнцыю з боку Флярана Малюды й Жуніньё Пэрнамбукану.

У 2006 годзе Бэнуа зьявіўся ў складзе «Асэр». У новым клюбе ён ня толькі здолеў увайсьці ў асноўны склад, але й атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную краіны. У 2011—2013 гадах зьяўляўся гульцом клюбу «Ліль».

За нацыянальную зборную Францыі правёў 22 гульні.

Сашо

Алімпік Ліён

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страціў месца ў аснове зборнай пасьля таго, як на трэнэрскі пост прыйшоў Раймон Дамэнэк. Дамэнэк лічыць, што гульцы, якія па гараскопе скарпіёны, не павінны гуляць у зборнай[1].

Жанаты, мае адно дзіця, дачку Лену, якая нарадзілася 29 жніўня 2005 году.

  1. ^ Французский «Биг-Бен»(недаступная спасылка). sports.ru

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэнуа Пэдрэцьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў