Бакуны (Велікасельскі сельсавет)
Бакуны | |
трансьліт. Bakuny | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Велікасельскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 273 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 109 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225164[2] |
СААТА: | 1256806006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°40′11.4″ пн. ш. 24°17′16.1″ у. д. / 52.669833° пн. ш. 24.287806° у. д.Каардынаты: 52°40′11.4″ пн. ш. 24°17′16.1″ у. д. / 52.669833° пн. ш. 24.287806° у. д. |
± Бакуны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бакуны́[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Пружанаў, 32 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 273 жыхары, 109 двароў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя «Бакун» — размоўнага варыянту імя Абакум — па імі папа Абакума, галоўнага прыхільніка стараверства. У Бакунах пражывалі ягоныя пасьлядоўнікі[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — вёска і маёнтак Клачкоўскіх у Велікасельскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. Паводле перапісу 1897 року 401 жыхар, 57 двароў, хлебазапасная крама, кузьня. На пачатку XX стагодзьдзя — 495 жыхароў.
За польскім часам — сьпярша ў гміне Котра[6], а з 1 красавіка 1932 у гміне Сухопаль Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. У 1921 — 218 жыхароў, 37 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 па 16 красавіка 1973 — цэнтар сельсавету.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.
Сельгасмайстэрні, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтпункт.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 401 жыхар, 57 двароў
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 495 жыхароў; 1921 год — 218 жыхароў, 37 двароў; 1959 год — 527 жыхароў (перапіс); 1970 год — 439 жыхароў; 1999 год — 384 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 310 жыхароў, 127 двароў[8]; 2010 год — 261 жыхар; 2012 год — 273 жыхары, 109 двароў[1]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільныя дарогі Н538 Ліхасельцы — Радзецк, Н552 Клятное — Бакуны, Н555 Мурава — Бакуны[9].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Братэрская магіла 77 воінаў і партызанаў (1941—1944), мэмарыяльны комплекс (1968)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Клепачи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 13 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 245
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
- ^ Bakuny (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 72
- ^ Бакуны, вёска. Radzima.net. Праверана 19 сакавіка 2013 г.
- ^ Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109 (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 19 сакавіка 2013 г.
- ^ Бакуны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 492
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 29 студзеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.