Даніла Комса
Дані́ла Яўста́хавіч Ко́мса (10 ліпеня 1887, Мурава, Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — пасьля 1944) — беларускі пратэстанцкі дзяяч.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпярша зьехаў у «вялікі горад», каб знайсьці працу, і тут зьвязаўся з кампаніяй атэістаў, страціў цікавасьць да праваслаўнай царквы. Вярнуўшыся дадому, ігнараваў патрабаваньні сьвятара. Той меў вялікую ўладу на той час, і пасьля сьмерці бацькі Даніла быў вымушаны пакінуць родную вёску і зьехаць у Канаду, затым у ЗША, пасяліўшыся ў Нью-Ёрку.
Далучыўся да анархічнай групоўкі і стаў адным з сакратароў Anarchist society of America. У царкву яго прывяла аб’ява ў расейскамоўнай газэце з рэклямай бясплатнай адукацыі для тых, хто ня п’е і ня паліць. Паразважыўшы, Комса зьвярнуўся туды і быў прыняты. Яму давялося ня толькі кінуць піць і курыць, але і пражываць у пакоі з двума хрысьціянскімі студэнтамі. Прыкладна праз тры месяцы ён пакаяўся, далучыўся да пяцідзясятніцкага руху, хрысьціўся Сьвятым Духам і быў цудоўна ацэлены ад хваробы жывата, якая цягнулася 20 гадоў[1].
У 1926 наведаўся ў Заходнюю Беларусь да свайго знаёмага Сьцяпана Ярмалюка, зь якім пазнаёміўся ў ЗША. У гэты ж час пабраўся шлюбам зь верніцай Кацярынай Мацяеўскай з Радашкавічаў[2], і ў 1928 року пакінуў ЗША і канчаткова вярнуўся на радзіму. Пачаў актыўную прапаведніцкую дзейнасьць на Пружаншчыне, стаў заснавальнікам мноства цэркваў рэгіёну.
У 1929 року на зьезьдзе ў вёсцы Старая Чаўніца(uk) на Валыні стаў адным з заснавальнікаў Усепольскага Зьвязу хрысьціянаў веры эвангельскай, куды ўвайшлі беларускія, нямецкія польскія ды ўкраінскія цэрквы. У склад рады Зьвязу ўвайшлі чатыры беларусы: Даніла Комса (скарбнік), Сьцяпан Ярмалюк, Рыгор Краскоўскі ды Анупры Мазала[3]. Пазьней неаднаразова быў пераабраны ў склад Рады чарговых зьездаў.
У 1931 року на IV сходзе Зьвязу ХВЭ Польшчы быў рукапакладзены на пастарскае служэньне[4].
У 1936 року быў сакратаром першага сходу Пружанска-Берасьцейскага раёну ў Арэхаве, дзе быў абраны старшынём раённага камітэту[5].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Paul E. Peterson in the Stone Church Lifting High the Gospel Torch in Eastern Europe (анг.) // The Latter Rain Evangel. — February, 1932. — Т. 24. — № 5. — С. 15.
- ^ Renessaince. (23 кастрычніка 2014) Дакуманты з жыцьця Данілы Комсы Знакамітыя людзі. Pruzhany.net. Праверана 13 чэрвеня 2019 г.
- ^ С. Акинчиц. История христиан веры евангельской в Беларуси (рас.) // Авт. сост. М.В. Цвилик; Под ред. В.И. Новицкого Вопросы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь : Сборник документов и материалов. — Мн.: Четыре четверти, 2005. — С. 320. — ISBN 985-6734-40-1.
- ^ Четвёртый съезд (рас.) (pdf) Праверана 29 кастрычніка 2013 г.
- ^ Пружано-Брестский район (рас.) (pdf) Праверана 29 кастрычніка 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімір Франчук. Пачынальнікі пацідзесятніцкага руху на захадзе Беларусі // Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку XX стагодзьдзя: артыкулы і ўспаміны / Уклад. А. Латышонка, С. Акінчыца. — Мн.: Кнігазбор, 2006. — 208 с. — ISBN 985-6824-19-2