Монтаўты (род)
| Монтаўты лац. Montaŭty | |
Герб «Тапор» | |
| Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
|---|---|
| Першы з роду | Аляксандар Монтаўт |
Монтаўты, Монтаўтавічы — літоўскі шляхецкі род гербу «Тапор».
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мундалд або Монталд (Mundoald, Montaldus[1], Montald[2][3][4], Montault[5]) — імя германскага паходжаньня[6][7]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[10].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынальнік роду — літоўскі баярын Аляксандар Монтаўт, імаверны родзіч Яна Бутрыма, які на Гарадзельскай уніі (1413 год) атрымаў герб «Тапор». У 1422—1435 гадох Монтаўт быў старостам салечніцкім (потым атрымаў Салечнікі ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ва ўласнасьць), у 1440 годзе староста эйшыскі[11].
Найбольш вядомыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Міхайла (?—1486), сын Монтаўта. Староста луцкі ў 1463—1477 гадох, намесьнік наваградзкі ў 1482—1484 гадох, маршалак гаспадарскі ў 1482 годзе, кашталян троцкі з 1483 году. Належаў да групоўкі магнатаў, якая выступала за раўнапраўныя дачыненьні ВКЛ і Польшчы ў рамках уніі. Ачольваў раду вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Меў маёнткі на Украіне, Жырмуны каля Ліды, Шарсьцін у Гомельскай воласьці.
- Ян Таўцівіл, сын Монтаўта, крайчы вялікі літоўскі ў 1481 годзе.
- Юры (?—1508), сын Міхайлы, староста крамянецкі ў 1505—1506 гадох[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Les Registres de Grégoire IX. — Paris, 1908. S. 107, 191.
- ↑ Debrabandere F. Woordenboek van de familienamen in België en Noord-Frankrijk. — Amsterdam, 2003.
- ↑ Vroonen E. Les noms de famille de Belgique. Vol 2: Dictionnaire étymologique des noms de famille de Belgique. — Bruxelles, 1957.
- ↑ M, Dictionnaire de tous les noms de famille belges
- ↑ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 276.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1135.
- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 358.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Пазднякоў В. Мантоўты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 270.
- ↑ Пазднякоў В. Мантоўты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 271.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Валеры Пазднякоў, Мантоўты, Электронная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»