Ян Таўцівіл Монтаўтавіч
Герб «Тапор» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1481 |
Род | Монтаўты |
Бацькі | Аляксандар Монтаўт Алена |
Ян Таўцівіл Монтаўтавіч (? — па 1481) — літоўскі баярын.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэўдавіл (Theudowills) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Teutwin, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Таўцівіл азначае «воля роду»[6].
Адпаведнасьць імя Таўтвіла германскаму імю Theowilh сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Johannes alias Thautwil[8] (21 кастрычніка 1440 году)[9]; пану Товътвилу Монътовтовичу, пану Товтвилу Монътовътовичу, панъ Товтвил Монтовтович (Товтвил Монътовтович[8], 1440—1481 гады)[10]; Янъ Товтвил (1454 год)[11]; Towthwyl (1461 год)[12]; Tholthvil (1461 год)[13]; Thotwil[8].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду, сын Аляксандра Монтаўта. Меў братоў Міхайлу, Барташа і Конрада.
Упершыню ўпамінаецца ў 1440 годзе ў наданьні яго бацькі віленскім францішканам. У 1456 і 1463 гадох езьдзіў з пасольствамі ў Польшчу. У 1481 годзе быў хлебарэзам пры двары вялікага князя[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 152.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ а б в г Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 274.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 190.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20, 22, 24, 32, 42, 52, 62.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 245.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 271.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 273.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4