Аляксандар Монтаўт
![]() Герб «Тапор» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1440 |
Род | Монтаўты (род) |
Бацькі | невядома |
Жонка | Алена |
Дзеці | Міхайла, Ян Таўцівіл, Барташ, Конрад |
Аляксандар Монтаўт (? — па 1440) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста салечніцкі (1422—1435) і эйшыскі (1440)[1]. Пачынальнік роду Монтаўтаў.
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся каля Салечнікаў, таксама меў прынамсі адну вёску ў Ашмянскім павеце[2].
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Монтаўт
Імя Монтаўт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[3]. Зь іншага боку, імя Монтаўт зьмяшчае той жа фармант (-таўт-), што і імя Вітаўт — літоўская (беларуская) форма старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[4].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а фармант -таўт- — ад гоцкага theuda 'род, народ'[5]. Такім парадкам, імя Монтаўт азначае «гарлівасьць роду» і адпавядае германскаму імю Teutmunt[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexander Monthowd, capitaneus in Soleczniki (27 верасьня 1422 году)[7]; under dem hoptmanne Montawd czu Salsenik (1422—1429 гады)[8]; Montholdi (1 верасьня 1431 году)[9]; Montolth [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[10]; Montolt Solcznicensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[11]; Allexander alias Muntholt (21 кастрычніка 1440 году)[12]; Монътовту (Монътовт[13], 1440—1449 гады)[14]; пану Монтовъту (22 кастрычніка 1503 году)[15]; Mantaw[13].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага баярскага роду. Імаверна, быў братам Конрада Кучука. Відаць, быў у сваяцтве з Бутрымамі, а таксама з Чупурнам і Гінтаўтам.
Упершыню ўпамінаецца ў акце Мельнскага міру (1422 год). 11 ліпеня 1439 году прасіў Папу дазволіць абраць сабе духоўніка. 21 кастрычніка 1440 году разам з жонкамі і сынамі зрабіў наданьне віленскім францішканам.
У шлюбе з Аленай (нявысьветленага паходжаньня) меў сыноў Міхайлу, Яна Таўцівіла, Барташа і Конрада[2].
Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год), а таксама да ўласнай граматы ад 21 кастрычніка 1440 году прывесіў пячаці з рускім надпісам[16][17][18]:
ПЕЧАТЬ МОНТОВТОВА
Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[19]:
ПЕЧАТ МОНТОВТОВА
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пазднякоў В. Мантоўты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 270.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 272.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18—19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
- ^ Полехов С. Новые документы о Киевской земле XV века // Сфрагістичний щорічник. Вип. ІІ. — Киïв, 2012. С. 274.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135—136.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 190.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 271.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 369.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 190.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 177.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4