Перайсьці да зьместу

Малы Леў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Малы Леў (сузор’е)»)
Малы Леў
Малы Леў
Лацінская назва Leo Minor
 · у родным склоне Leonis Minoris
 · скарот LMi
Простае ўзьняцьцё 10г
Схіленьне +35°
Квадрант NQ2
Плошча 232 кв. гр. (64-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 34
Зорак з плянэтамі 3
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 0
Найярчэйшая зорка 46 LMi (Прэцыпуя) (3,83m)
Найбліжэйшая зорка 11 LMi
(36,46 сьв. г., 11,18 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Мэтэорныя патокі Лео-Мінарыды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −45°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка.

Малы́ Леў (па-лацінску: Leo Minor, LMi) — невялікае і цьмянае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба. Яно месьціцца паміж Вялікай Мядзьведзіхай на поўначы і Львом на поўдні. Малы Леў не зьяўляецца старажытным сузор’ем і быў прапанаваны Янам Гэвэліем у 1687 годзе.[1]

У сузор’і знаходзіцца 37 зорак, большых за зорную велічыню 6,5; тры зь іх яркія больш як за 4,5. 46 Малога Льва — аранжавы гігант з зорнай велічынёй 3,8 за 95 сьв. гадоў ад Зямлі. Другая найярчэйшая зорка — β Малога Льва — мае зорную велічыню 4,4; гэта таксама адзіная зорка ў Малым Льве, якая мае абазначэньне Баера. Бэта Малога Льва ёсьць падвойнай зоркай, ярчэйшы кампанэнт якой зьяўляецца аранжавым гігантам, а цямнейшы — жоўта-белай зоркай галоўнай пасьлядоўнасьці. Трэцяй паводле яскравасьці зоркай зьяўляецца 21 Малога Льва — белая зорка галоўнай пасьлядоўнасьці з хуткім вярчэньнем, якая мае сярэднюю зорную велічыню 4,5. Сузор’е таксама мае дзьве зоркі з плянэтнымі сыстэмамі, дзьве пары ўзаемадзейных галяктык і ўнікальны аб’ект глыбокага космасу — Аб’ект Ганьні.

  1. ^ Ridpath & Tirion 2001. С. 168—169.
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малы Леўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 10г 00х 00с, +35° 00′ 00″