Крычаўцэмэнтнашыфэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Крычаўцэмэнтнашыфэр»
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 20 лістапада 1933 (86 гадоў таму)
Разьмяшчэньне Крычаў, Магілёўская вобласьць, Беларусь
Прадукцыя Цэмэнт, шыфэр
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg1910,2 млрд рублёў[1] (2013; $212,9 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg-184,2 млрд руб ($-20,5 млн)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg-183,9 млрд руб ($-20,4 млн)
Лік супрацоўнікаў 2263 (2013)
Матчына кампанія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Маладэчнажалезабэтон» (Менская вобласьць), «Наваполацакжалезабэтон» (Віцебская вобласьць), «Рагачоўжалезабэтон» (Гомельская вобласьць)

«Крычаўцэмэнтнашыфэр» — беларускае прадпрыемства па вытворчасьці цэмэнту і шыфэру, заснаванае ў 1933 годзе ў Крычаве. На 2015 г. мела 2 гандлёвыя прадстаўніцтвы ў Расеі (Масква, Смаленск). Сыравінай служаць крэйда з радовішча Каменка (Крычаўскі раён), гліна з радовішча Пушча (Віцебскі раён), прывазныя калдачаданавыя агаркі і гіпс. Асноўнымі вырабамі ёсьць портляндцэмэнт, 8-хвалевы і плоскі непрасаваны шыфэр[3].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 лістапада 1933 г. Крычаўскі цэмэнтавы завод ажыцьцявіў першы выраб клінкеру[4]. 23 лістапада Дзяржаўная камісія падпісала пастанову аб уводзе ў дзеяньне завода магутнасьцю 130 тыс. тонаў цэмэнту за год[5]. У другую сусьветную вайну на месцы разбуранага заводу знаходзіўся нямецкі канцэнтрацыйны лягер. У 1949 г. завод адбудавалі. У лютым 1950 г. завод пачаў выраб шыфэру. У 1957 г. вытворчасьць аб’ядналі ў Крычаўскі цэмэнтна-шыфэрны камбінат. У 1963 г. да камбінату далучылі завод вапнавай мукі. Цягам 1960—1966 гг. правялі пашырэньне вытворчай магутнасьці. У 1980 г. утварылі вытворчае аб’яднаньне «Крычаўцэмэнтнашыфэр»[3]. Цягам 1980—1981 гг. ажыцьцявілі часткову перабудову прадпрыемства, што павялічыла вытворчую магутнасьць да 4 тонаў клінкеру за гадзіну[4]. У 2008 г. на месцы 2 старых печаў на заводзе ўзьвялі трэцюю і найбуйнешую ў Беларусі печ-трубу для абпальваньня клінкеру (даўжыня 170 мэтраў, дыямэтар каля 5 мэтраў), дзе ў полі сьпяканьня тэмпэратура дасягае +1500 °C. У 2010 г. вытворчасьць цэмэнту вырасла да 1526 тыс. тонаў[6]. 6 ліпеня 2013 г. пусьцілі вытворчасьць цэмэнту сухім спосабам магутнасьцю 1,8 млн тонаў за год[7], што павялічыла агульную гадавую магутнасьць да 3,3 млн тонаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2013 год(рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 25 красавіка 2015 г.
  2. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 25 красавіка 2015 г.
  3. ^ а б «Крычаўцэмэнтнашыфэр» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 527. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  4. ^ а б «Крычаўцэмэнтнашыфэр» // Магілёўская абласная бібліятэка, 2005 г. Праверана 25 красавіка 2015 г.
  5. ^ Формы ўласнасьці Крычаўскага раёну // Магілёўская абласная бібліятэка, 2005 г. Праверана 25 красавіка 2015 г.
  6. ^ Іван Бараноўскі. Завод-гігант працуе, завод-гігант будуецца // Зьвязда : газэта. — 11 жніўня 2011. — № 151 (27015). — С. 1, 6. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Аляксей Арэшка. Пробная партыя цэмэнту выпушчаная на новым заводзе ў Крычаве // БелаПАН, 6 ліпеня 2013 г. Праверана 25 красавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]