Перайсьці да зьместу

Трапэцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трапэцыя

Трапэ́цыя, трапэ́з (ад стар.-грэц. τράπέζιου — «сталок»; стар.-грэц. τράπεζα — «стол, ежа») — чатырохкутнік, у якога роўна 1 пара процілеглых бакоў паралельна.

Часам трапэцыя вызначаецца як чатырохкутнік, у якога пара процілеглых бакоў паралельна (пра іншую не ўдакладняецца), у гэтым выпадку паралелаграм зьяўляецца прыватным выпадкам трапэцыі.