Максім Кавалевіч
| Максім Кавалевіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 траўня 2002[1] (23 гады) | |
| Рост | 172 см[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Іслач | |
| Нумар | 23 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2024 | Шахцёр Салігорск | 52 (5) |
| 2021—2022 | → Шахцёр Петрыкаў | 55 (16) |
| 2025— | Іслач | 29 (4) |
| Зборныя | ||
| 2023 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Максім Кавалевіч (нар. 2 траўня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Іслачы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец акадэміі бабруйскай «Белшыны», дзе першым трэнэрам гульца быў Дзьмітры Мігас. Пасьля далучыўся да Акадэміі АБФФ, дзе лічыўся адным з самых пэрспэктыўніх гульцоў краіны[4]. У ліпені 2019 году прыяднаўся да салігорскага «Шахцёра», дзе спачатку спаборнічаў у складзе клюбнага дубля. Паводле вынікаў сэзону 2020 году футбаліст стаў найлепшым бамбардзірам першынства дублёраў, маючы на сваіх рахунку 22 забітыя мячы.
У лютым 2021 году пачаў гуляць за петрыкаўскі «Шахцёр». Запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе 18 красавіка 2021 году ў матчы супраць койданаўскага «Арсэналу». Першым улучаным голам адзначыўся толькі 8 жніўня, засмуціўшы брамніка «Баранавічаў». Ужо ў наступным сэзоне гулец па-сапраўднаму выкрыў свой талент. 17 красавіка 2022 году ў матчы супраць «Асіпавічаў» футбаліст вызначыўся галявой перадачай. Затым ужо ў наступным матчы 23 красавіка супраць «Воршы» Кавалевіч улучыў мяч у браму суперніка, а таксама вызначыўшыся асыстэнцкім дублем. У матчы 11 чэрвеня супраць «Слоніму-2017» паўабаронца двойчы пацэліў мяч у сетку слонімцаў. 28 жніўня ў чарговым матчы супраць «Воршы» футбаліст вызначыўся забітым голам і хет-трыкам з галявых перадачаў. Чарговы забіты дубль учыніў 17 верасьня ў браму «Астраўца». У наступным матчы 2 кастрычніка супраць «Маладэчна-2018» зладзіў галявы хет-трык. Па заканчэньні сэзону Кавалевіч стаў найлепшым бамбардзірам клюбу з 13 забітымі галамі і другім найлепшым асыстэнтам з 11 перадачамі. У дадатак каманда скончыла розыгрыш Першай лігі на трэцім радку[5].
Паўабаронца вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе дэбютаваў 26 лістапада у матчы Кубка Беларусі супраць «Менску», адзначыўшыся голам. 25 лютага 2023 году стаў уладальніка Супэркубка Беларусі, але ўвесь матч правёў на лаве запасных. 4 сакавіка выйшаў у складзе гарнякоў на матч Кубка Беларусі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», а 18 сакавіка таго ж году запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся ў матчы супраць нафаполацкага «Нафтану». У гэтым жа сустрэчы ўлучыў мяч у браму паўночнікаў. З улікам зыходу з каманды шматлікіх лідэраў, гулец хутка замацаваўся ў складзе, адгуляўшы ў матчах чэмпіянату 2023 году амаль усе сустрэчы. У 2024 годзе гулец нават некалькі разоў быў капітанам каманды. Пасьля страты «Шахцёрам» месца ў Найвышэйшай лізе прыяднаўся да прысталічнай «Іслачы»[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У лістападзе 2017 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 16 гадоў) у таварыскім матчы супраць зборнай Летувы. Улетку 2018 году быў выкліканы да шыхтаў зборнай Беларусі (да 17 гадоў), зь якой увосень таго ж году браў удзел у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы. У студзені 2019 году поруч з камандай стаў уладальнікам Кубка Разьвіцьця. У сакавіку 2023 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 21 году)[7], у складзе якой запачаткаваў выступы 24 сакавіка ў матчы супраць зборнай Андоры, замяніўшы на 71-й хвіліне Максіма Касараба.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Шахцёр»:
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Maksim-Kovalevich-236&season=2022MEN
- ^ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Mak%D1%81im-Kovalevich-773&season=2025MEN
- ^ а б https://pressball.by/players/football/1929/
- ^ Воспитанник ФК «Белшина» слал лауреатом «Звёздного мячика-2016» (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Белшына».
- ^ Максим Ковалевич — лучший бомбардир и самый полезный игрок первой лиги, Вадим Курлович – лучший ассистент (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Шахцёр» Салігорск.
- ^ "Ислочь" усилилась полузащитником "Шахтера" (рас.). Sport5 (2025-01-17). Праверана 2025-03-23 г.
- ^ Вызов в молодежную сборную (рас.) БелТА.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway