Ліпляні
| Ліпляні | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Глыбоцкі |
| Сельсавет | Падсьвільскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°07′13″ пн. ш. 28°02′47″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 22 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2156 |
| СААТА | 2215850056 |
| Нумарны знак | 2 |
| Ліпляні на мапе Беларусі ± Ліпляні | |

Ліпля́ні[1] — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Ліпляні ўваходзяць у склад Падсьвільскага сельсавету. Вёска месьціцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад станцыі Падсьвільле на чыгунцы Полацак — Маладэчна й за 23 км на ўсходу ад места Глыбокае. Рэчка Шоша знаходзіцца за 3 км на ўсход.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Ліпляні вядома ў XVIII стагодзьдзі як уласнасьць шляхты ў маёнтку Галубічы ў Полацкім ваяводзтве[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ліпляні апынуліся ў складзе Дзісенскага павету Менскай губэрні, а з 1842 году ў Глыбоцкай воласьці Дзісенскага павету Віленскай губэрні.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпляні абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпляні апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, гміны Галубічы Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1939 годзе Ліпляні ўвайшлі ў БССР, у Пліскі раён Вялейскай вобласьці.
У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1944 годзе Ліпляні ў складзе Полацкай вобласьці, у 1954 годзе — Маладэчанскай вобласьці, у 1950—1962 гадах у Пліскім раёне. З 1962 году — у Глыбоцкім раёне. Да 9 жніўня 2013 году ўваходзіла ў склад Падсьвільскага пасялковага савету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Магіла Язэпа Драздовіча (13 кастрычніка 1888, засьценак Пунькі, цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці — 15 верасьня 1954, мястэчка Падсьвільле) — беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст першай паловы XX стагодзьдзя. У 1982 годзе на магіле пастаўленая стэла з барэльефам мастака (скульптар А. Шатэрнік).
Рашэньнем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 12 верасьня 2018 г. № 516 статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці нададзены магіле Язэпа Драздовіча. [6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 216
- ↑ Памылка цытаваньня: Няслушны тэг
<ref>; няма тэксту ў назьве зносак "атлас2" - ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 22.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 65.
- ↑ Магіла Язэпа Драздовіча стала гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Арсень Ліс. Ліпляні, Падсьвільскі пасялковы савет. № 1172. Магіла Драздовіча / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 234.
- Ліпляні// Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1995. — 454 с. ISBN 985-11-0014-5.
- Ліпляні// Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2019. — 728 с.: іл. ISBN 978-985-11-1126-4.
- Leplany, osada szlachecka, powiat dzisieński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 152
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ліпляні , Radzima.org
- Ліпляні (рас.) на Глёбус Беларусі