Шоша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Шоша
Рака Шоша.jpg
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Шо
Вусьце воз. Пліса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 30 км
Сярэднегадавы сьцёк 2 м³/с
Плошча басэйну 304 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Шо́ша — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, у басэйне Дзьвіны. Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 304 км², Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Асноўныя прытокі — Чысьцянка і Лучайка (леваруч).

Выцякае з возера Шо за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Надазер’е, упадае ў возера Плісу з усходу, за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Прудаўё. Цячэ Вушацка-Лепельскім узвышшам, у вярхоўі і сярэдняй плыні лясістай мясцовасьцю.

Даліна скрынкападобная, зьвілістая, шырынёй 0,5—2 км, месцамі да 4 км. Абалона вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча зьвілістае, слабаразгалінаванае; яго шырыня ад 3—5 м у высокай плыні да 12 м у сярэдняй і нізкай. У сярэдняй плыні прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 406

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 406
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.