Перайсьці да зьместу

Ляхчыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ved Vegas (гутаркі | унёсак) у 09:47, 26 жніўня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Ляхчыцы
Герб Ляхчыц Сьцяг Ляхчыц
Першыя згадкі: 1563
Мясцовая назва: Ляхчычы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Кобрынскі
Сельсавет: Хідрынскі
Насельніцтва: 155 (2011)
Тэлефонны код: +375 1642
Паштовы індэкс: 225866
Геаграфічныя каардынаты: 52°5′13″ пн. ш. 24°23′45″ у. д. / 52.08694° пн. ш. 24.39583° у. д. / 52.08694; 24.39583Каардынаты: 52°5′13″ пн. ш. 24°23′45″ у. д. / 52.08694° пн. ш. 24.39583° у. д. / 52.08694; 24.39583
Ляхчыцы на мапе Беларусі
Ляхчыцы
Ляхчыцы
Ляхчыцы

Ляхчыцы (па-расейску: Ляхчицы, мясц. Ляхчычы) — вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Ляхчыцы ўваходзяць у склад Хідрынскага сельсавету.

Вёска разьмешчана на захадзе Палесься за 15 км ад Кобрына і 18 км ад Дывіна.

Гісторыя

Назва вёскі ўтворана ад слова «ляха» — незасеянае поле («ляшыць» — значыць засяваць). Паводле народнага паданьня, назва паходзіць ад прозьвішча першапасяленца Ляха, які быў палякам. Таксама ўпершыню ўпамінаецца ўрочышча Княжая Гара, на якім, паводле народнага паданьня, пахавана княгіня Вольга.

Каля вёскі былі знойдзены крамянёвыя наканечнікі стралы і дзіды. Упершыню вёска ўпамінаецца ў Рэвізіі Кобрынскай эканоміі, састаўленай каралеўскім рэвізорам Дзьмітрыем Сапегай у 1563 годзе [1].

Дэмаграфія

У 2011 годзе — 72 дворы, у весцы жыве 155 чалавек. Самыя распаўсюджаныя прозьвішчы Назарук і Барысюк.

Паданьне пра Княжую гару

У паўднёвай частцы вёскі знаходзіцца пагорак, які назвываецца Княжай гарой. Пагорак мае вышыню ў амаль 10 мэтраў, аднак непадалёк разьмешчаныя і больш высокія ўзгоркі. Пра Княжую гару існуе мясцовае паданьне.


« Даўно тое было. Княгіня Вольга тут праходзіла. Была яна наша, руская... Некалі забілі мужа яе, Уладзіміра, і пайшла Вольга ваяваць з ворагамі... Вольга хітрасьцю перамагла ворагаў, перакаваўшы ў коней капыты наадварот. Але за Дзівінам быў пост, і адтуль салдаты яе даганялі. У той час наша гара над балотамі стаяла, лесу на ёй не было. Там княгіня і спынілася. У той час варожыя войскі наступалі з поўдня, ад Навасёлак. На гары і напаткала сьмерць Вольгу... Там яе і пахавалі. Як кажуць, магіла была амаль пад вяршыняй. 3 таго часу гара і завецца Княжаю. Здаўна на магіле стаяў просты драўляны крыж, але, напэўна, пры бальшавіках яго зьнялі... »

Гістарычныя крыніцы

Паданьне зьвязана з канкрэтнымі гістарычнымі фактамі.

У 1287 галіцка-валынскія князі пайшлі на Польшчу. Уладзімера-валынскі князь Уладзімер Васількавіч, цяжка хворы, паслаў замест сябе ваяводу, а сам застаўся ў Камянцы. Вельмі пакутуючы ад сваёй раны (у яго гніла ніжняя сківіца), ён паведаміў Мсьціславу Данілавічу Луцкаму, што прызначае яго спадкаемцам. Пасьля паходу Луцкі князь быў выкліканы для падпісаньня дакумэнтаў. Асобна была напісана грамата, у якой жонцы Уладзімера Вользе Раманаўне быў адпісаны горад Кобрынь і сяло Городель (Гарадзец). Акрамя таго, у грамаце князь запісаў: «... а княгіня мая оже восхочет ў чэрніч поіті поідеть, Аже не восхочет ити, а како ёй любо мне не воставши глядеті, што, хто мае чыніть по моем жывоте» [2]. Да таго ж князь вымусіў пераемніка цалаваць крыж, што ён не аддасьць прыёмную дачку Ізяславу супраць яе волі замуж, а толькі так, як захоча Вольга.

10 сьнежня 1288 Уладзімер Васількавіч памёр. Вольга Раманаўна на пахаваньні мужа была з Ізяславам і зь сястрой свайго мужа манашкай Аленай. Апошні раз у Іпацьеўскім летапісе Вольга згадваецца ў сакавіку 1289 [2].

Аб Княжай гары існуюць пісьмовыя зьвесткі ў гістарычных крыніцах. Першы гэта «Рэвізія Кобрынскай эканоміі» 1563, дзе запісана: «Княжая Гора, урочище села Рухович» [3]. Пазьней Гара прысутнічае на рускіх мапах XIX ст. і на польскіх пачатку ХХ ст. У канцы XIX ст. археолаг Ф. В. Пакроўскі са слоў сьвятара запісаў: «с. Хабовічы ... Блоцкай вол., Кобрынскага павета. У 5 вярстах на паўднёвы-захад ад сяла ёсьць невялікі пагорак, званы ў народзе Княжы гара. Называецца так таму, што тут быццам бы ў час бою забітая нейкая князёўна» [4].

Княжая гара аказала вялікі ўплыў на разьвіцьцё вёскі Ляхчыцы і суседняй акругі. У Пакроўскай царквы в. Хабовічы, у прыход якой уваходзяць Ляхчыцы, захоўваўся летапіс пра падзеі, зьвязаных з ўрочышчам, а 24 ліпеня «на Вольгу» адзначаецца прастольнае храмавае сьвята. У Ляхчыцах вельмі распаўсюджана жаночае імя Вольга. Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 сьнежня 2008 г. № 659 заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы в Ляхчицы — герб і сьцяг, на якіх намаляваная княгіня Вольга.

Крыніцы

  1. ^ Акты Виленской археографической комиссии. Вильно, 1876. Т. 15. С. 65.
  2. ^ а б ПСРЛ. Т. 2. Іпацьеўскі летапіс. М.: АН СССР, 1952. С. 904—905.
  3. ^ Акты Віленскай археаграфічнай камісіі. Вільні, 1876. Т. 15. С. 67.
  4. ^ Ф. В. Пакроўскі. Археалягічная карта Гродзенскай губэрні. Вільні, 1895. С. 83.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі