Перайсьці да зьместу

Ізабелін (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізабелін
лац. Izabielin
Першыя згадкі: 1563
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Кобрынскі
Сельсавет: Хідрынскі
Насельніцтва: 48 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1642
Паштовы індэкс: 225866
СААТА: 1243855026
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°6′35″ пн. ш. 24°25′7″ у. д. / 52.10972° пн. ш. 24.41861° у. д. / 52.10972; 24.41861Каардынаты: 52°6′35″ пн. ш. 24°25′7″ у. д. / 52.10972° пн. ш. 24.41861° у. д. / 52.10972; 24.41861
Ізабелін на мапе Беларусі ±
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін

Ізабе́лін[1] — вёска ў Беларусі, каля каналу Боны. Уваходзіць у склад Хідрынскага сельсавету Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы ўсход ад гораду і чыгуначнай станцыі Кобрыня, за 56 км ад Берасьця, на аўтамабільнай дарозе Кобрынь — Дзівін.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1563 годзе ўпамінаецца як Гварычы — сяло ў Кобрынскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага, 11 валок зямлі. У 1629 годзе ўпамінаецца зямянін Мікалай Вырыкоўскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ізабелін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Кобрынскім павеце, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. У 1890 годзе Ізабелін — маёнтак (уладаньне Э. Выржыкоўскага) у Блоцкай (Балоцкай) воласьці, 362 дзесяціны зямлі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ізабелін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ізабелін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Ізабелін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, незаселены (на 1921 год).

У 1939 годзе Ізабелін увайшоў у БССР. На 1940 год тут існавалі хутары, 11 двароў. У нямецка-савецкую вайну Ізабелін акупавалі нямецкія захопнікі з чэрвеня 1941 году да ліпеня 1944 году.

На 1999 год ў Ізабеліне было 33 гаспадаркі, у складзе калгасу «Зара» (з 2004 году СВК «Узыходзячая зара»; цэнтар — вёска Хідры), працавала крама. На 2005 год — 34 гаспадаркі.

  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 16 чал.; 1940 год — 38 чал.; 1970 год — 118 чал.; 1999 год — 69 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 65 чал.; 2010 год — 48 чал.

З паўночнага ўсходу ад вёскі захаваўся парк былой сядзібы Вырыкоўскіх, прасочваецца яго плян.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 191
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]