Перайсьці да зьместу

Мігель Самудыё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мігель Самудыё
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 жніўня 1986(1986-08-24)[1][2] (39 гадоў)
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008 Соль дэ Амэрыка[d] 27 (2)
2008—2014 Лібэртад 123 (8)
2014 Крузэйру 9 (0)
2015—2017 Амэрыка Мэхіка 83 (2)
2018—2019 Керэтара[d] 32 (1)
2019—2020 Алімпія Асунсьён 14 (1)
2020 Соль дэ Амэрыка[d] 7 (1)
2021 Спартыва Люкеньнё[d] 10 (0)
2022 Лібэртад 14 (0)
2023—2024 Лівэрпул Мантэвідэо[d] 38 (2)
Зборныя
2009—2017 Парагвай 41 (1)

Міге́ль А́нхэль Рамо́н Саму́дыё (па-гішпанску: Miguel Ángel Ramón Samudio; нар. 24 жніўня 1986 году, Капіята, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Парагваю.

Выхаванец клюбу «Лібэртад», пасьля сканчэньня акадэміі дзеля атрыманьня гульнявой практыкі адправіўся ў клюб «Соль дэ Амэрыка». Пасьля вяртаньня ў «Лібэртад» Мігель некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2014 годзе футбаліст на правах арэнды перайшоў у бразыльскі «Крузэйру». 27 красавіка ў матчы супраць «Сан-Паўлу» Мігель дэбютаваў у бразыльскай Сэрыі А. У тым жа сэзоне гулец разам з клюбам дамогся перамогі ў бразыльскім першынстве.

Напачатку 2015 году перайшоў у табар мэксыканскага клюбу «Амэрыка». Сума трансфэра склала 1,5 мільёну даляраў.

За нацыянальную зборную Парагваю дэбютаваў 28 сакавіка 2009 году ў матчы супраць зборнай Уругваю, які скончыўся для парагвайцаў паразай зь лікам 2:0.

«Лібэртад»:

«Крузэйру»:

«Амэрыка»:

«Алімпія»:

«Лівэрпул»:

  1. Miguel Samudio // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. MIGUEL ANGEL RAMON SAMUDIO // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]