Оскар Кардоса
| Оскар Кардоса | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 траўня 1983[1][2][3][…] (42 гады) | |
| Рост | 193 см | |
| Вага | 87 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лібэртад | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2004 | 3 лютага[d] | 34 (20) |
| 2004—2006 | Насьяналь Асунсьён[d] | 63 (22) |
| 2006—2007 | Ньюэлз Олд Бойз | 33 (21) |
| 2007—2014 | Бэнфіка | 175 (112) |
| 2014—2016 | Трабзанспор | 50 (25) |
| 2016—2017 | Алімпіякос Пірэй | 22 (3) |
| 2017— | Лібэртад | 274 (108) |
| Зборныя | ||
| 2006—2023 | Парагвай | 58 (12) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
О́скар Рэнэ́ Кардо́са Мары́н (па-гішпанску: Óscar René Cardozo Marín; нар. 20 траўня 1983 году, Хуан-Эўлёхіё-Эстыгарыбія, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, нападнік клюбу «Лібэртад» і гулец нацыянальнай зборнай Парагваю. Двойчы абіраўся найлепшым футбалістам году ў Парагваі (2006 і 2009).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да 2006 году Оскар гуляў у розных парагвайскіх клюбах. У другой палове 2006 году ён перайшоў у аргентынскі «Ньюэлз Олд Бойз» за 1,2 млн даляраў ЗША. За першы сэзон Оскар згуляў 16 матчаў і забіў 11 мячоў. Дзякуючы сваёй добрай гульні Кардоса атрымаў прыз футбаліста году ў Парагваі.
20 чэрвеня 2007 году Оскар перайшоў у «Бэнфіку» за 9,1 млн эўра за 80% правоў на гульца. Кар’ера ў Партугаліі ў Кардоса пачалася вельмі добра, ён пачаў рэгулярна выходзіць у асноўным складзе й стаў найлепшым бамбардзірам клюбу з 16 мячамі ў розных спаборніцтвах. У сэзоне 2009—2010 гадоў забіў у чэмпіянаце Партугаліі 26 мячоў у 29 матчах і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, што дапамагло «Бэнфіцы» атрымаць перамогу ў партугальскім чэмпіянаце ўпершыню з 2005 году. Яшчэ 10 мячоў Кардоса забіў за сэзон у Лізе Эўропы, падзяліўшы з Кляўдыё Пісара тытул найлепшага бамбардзіра турніру.
4 жніўня 2014 году «Бэнфіка» абвесьціла пра пераход гульца ў турэцкі «Трабзанспор» 5 млн эўра. Акрамя таго, выплаты могуць быць павялічаны яшчэ на 1,6 млн эўра ў залежнасьці ад вынікаў гульні футаліста[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Свой першы матч за зборную Парагваю Кардоса правёў 5 сакавіка 2007 году супраць зборнай Мэксыкі. У гэтым жа матчы ён забіў свой першы гол на міжнароднай арэне.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2010, 2014
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2014
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2014
«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2017
«Лібэртад»:
- Чэмпіён Парагваю: 2021(а), 2022(а), 2023(а), 2023(к), 2024(а)
- Уладальнік Кубка Парагваю: 2019, 2023
- Уладальнік Супэркубка Парагваю: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.tff.org/Default.aspx?pageId=30&kisiId=1722417
- ↑ Óscar Cardozo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ OSCAR RENE CARDOZO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Comunicado. CMVM.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Бэнфіка»
- Профіль на PortuGOAL
- Статыстыка на ForaDeJogo
- Статыстыка на Zerozero
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 20 траўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Футбалісты клюбу «Лібэртад» Асунсьён
- Футбалісты клюбу «Насьяналь» Асунсьён
- Футбалісты клюбу «Ньюэлз Олд Бойз» Расарыё
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Трабзанспор» Трабзон
- Футбалісты клюбу «Алімпіякос» Пірэй
- Футбалісты зборнай Парагваю
- Парагвайскія футбалісты