Перайсьці да зьместу

Асвальда Мартынэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асвальда Мартынэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 красавіка 1986(1986-04-08)[1] (39 гадоў)
Рост 168 см
Вага 62 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2008 Лібэртад 155 (35)
2008—2011 Мантэрэй 94 (13)
2011—2012 Атлянтэ[d] 49 (15)
2013—2016 Амэрыка Мэхіка 153 (15)
2017—2018 Сантас Лягуна 73 (8)
2019 Атляс Гвадаляхара 35 (6)
2020 Пуэбля[d] 25 (4)
2021 Соль дэ Амэрыка[d] 9 (2)
2021 Керэтара[d] 7 (0)
2022 Хэнэраль Кабальера[d] 9 (0)
2023—2024 Спартыва Люкеньнё[d] 4 (0)
Зборныя
2008—2015 Парагвай 32 (1)

Асва́льда Даві́д Марты́нэс А́рсэ (па-гішпанску: Osvaldo David Martínez Arce; нар. 8 красавіка 1986 году, Люке, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Парагваю.

Асвальда зьяўляецца выхаванцам клюбу «Спартыва Люкеньнё». У 2002 годзе далучыўся да сталічнага клюбу «Лібэртад», дзе дэбютаваў у прафэсійным футболе ва ўзросьце 17 гадоў. У першым жа сэзоне атрымаў залатыя мэдалі айчыннага чэмпіянату. У 2005 годзе пасьля таго як клюб узначаліў Хэрарда Мартына малады гулец пачаў больш часу праводзіць на пляцоўцы. У 2006 годзе Мартынэс разам з клюбам зноўку стаў чэмпіёнам і дайшоў з клюбам да фіналу Кубка Лібэртадорэс.

У 2009 годзе перайшоў у табар мэксыканскага клюбу «Мантэрэй» за 2,2 млн эўра. 17 студзеня ў матчы супраць «Пуэблі» дэбютаваў у мэксыканскім першынстве, азначыўшыся забітым голам ужо на прешай хвіліне паядынку. У тым ліку дзякуючы намаганьням парагвайскага футбалісту «Мантэрэй» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Мэксыкі і Лізе чэмпіёнаў КОНКАКАФ.

Улетку 2011 году Асвальда перайшоў у клюб «Атлянтэ», а ўзімку 2013 году заключыў кантракт з клюбам «Амэрыка». 6 студзеня 2013 году дэбютаваў за новы клюб у матчы супраць былой каманды «Мантэрэй».

За нацыянальную зборную Парагваю дэбютаваў 15 кастрычніка 2008 году ў матчы супраць зборнай Пэру. Амаль праз два гады 12 кастрычніка 2010 году забіў першы гол за зборную ў браму зборнай Новай Зэляндыі. Разам са зборнай атрымаў срэбраныя мэдалі Кубка Амэрыкі 2011 году.

«Лібэртад»:

«Мантэрэй»:

«Амэрыка»:

«Сантас Лягуна»:

  1. ^ а б в Osvaldo Martínez // Transfermarkt (мн.) — 2000.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]