Перайсьці да зьместу

Луганская народная рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Луганская народная рэспубліка
па-расейску: Луганская народная республика
эмблема
сьцяг групоўкі «ЛНР»
Іншыя назвы: Наварасея,
Луганская рэспубліка
Ідэалёгія: расейскі нацыяналізм(uk),
расейскі фашызм,
расейскі нэанацызм(uk),
расейскі імпэрыялізм
Лідэры:

2014 (в.а.) Генадзь Цыпкалаў
2014 Валеры Болатаў
2014—2017 Ігар Платніцкі

2017—(ц.ч.) Леанід Пасечнік
Штаб-кватэра: Луганск
Актыўная ў: асобных раёнах Луганскай вобласьці
Дата фармаваньня: ў спэцыяльных лягерах ФСБ і ГВУ з 2008 г.
Хаўрусьнікі: Узброеныя сілы Расійскай Фэдэрацыі
Удзел у канфліктах: супраць Узброеных сіл Украіны

Луга́нская наро́дная рэспу́бліка (рас. Луганская народная республика, укр. Луганська народна республіка) — тэрарыстычная арганізацыя, якая з красавіка 2014 году ажыцьцяўляе забойствы, катаваньні, выкраданьне і запалохваньне людзей у Луганскай вобласьці Ўкраіны[1] дзеля ўсталяваньня ўлады над мясцовым насельніцтвам, і ставіць за мэту выхад са складу Ўкраіны й наступны пераход вобласьці ад Украіны ў склад Расеі.

Пасьля Эўрамайдану і адстаўкі Прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча мясцовыя прыхільнікі Антымайдану і прарасейскія актывісты захапілі шэраг будынкаў дзяржаўных органаў улады і абвясьцілі 27 красавіка 2014 году аб утварэньні «Луганскай народнай рэспублікі». Каб легітымізаваць свае захопы, 11 траўня 2014 году яны правялі рэфэрэндум і ўжо 12 траўня абвясьцілі незалежнасьць. Падобны рэфэрэндум па вызначэньні статусу рэгіёнаў Украіны не адпавядае заканадаўству краіны.

24 траўня дзьве самаабвешчаныя рэспублікі заявілі аб намеры аб’яднацца ў «Зьвяз народных рэспублік».

З траўня тэрарысты з батальёну ЛНР «Зара» пачалі абстрэлы жылых раёнаў Луганску для запалохваньня жыхароў[2]. У выніку 13-15 ліпеня тэрарысты забілі 17 мірных жыхароў Луганску[3].