Лесьбіянства
| Падкляса ад | гомасэксуальнасьць, сапфізм, female monosexuality |
|---|---|
| Названа ў гонар | Лесбас, Сапфо |
| Хэшцэтлік | lesbian |
| Апісаньне сьцягу | сьцяг гонару лесьбіянак |
| Гісторыя тэмы | гісторыя лесьбіянства |
| Выкарыстоўваецца | лесьбіянка |
| Сымбаль Юнікоду | ⚢ |
| Процілегла | жаночая гетэрасэксуальнасьць, мужчынская гомасэксуальнасьць, мужчынская гетэрасэксуальнасьць |
Лесьбіянства[1] (сапфізм) — жаночая гомасэксуальнасьць.
Гомасэксуальных жанчын завуць лесьбіянкамі. Слова паходзіць ад назвы грэцкага вострава Лесбас, дзе, як думаюць, нарадзілася і жыла старажытнагрэцкая паэтка Сапфо, чые вершы пазьней нярэдка ўспрымалі як апяваньне аднаполага каханьня паміж жанчынамі. Аднак некаторыя старажытныя крыніцы згадваюць і аб сувязях Сапфо з мужчынамі. Максім Тырскі пісаў, што ўзаемаадносіны паміж Сапфо і вучаніцамі яе школы былі чыстымі. Існуюць зьвесткі аб лясьбійскіх адносінах у старажытнай Спарце. Плютарх у апісаньні Лякедэмоніі паведамляў, што «яны надаюць такое вялікае значэньне каханьню, што дзяўчыны становяцца эратычнымі таварышамі жанчын з высакародных сем’яў». Існуюць пісьмовыя крыніцы, якія згадваюць аб узаемаадносінах паміж насельнікамі (адаліскамі) гарэмаў, хоць часам за гэта належыла пакараньне.
Слова «лесьбіянка» гэтак жа неадназначнае, як і само слова «гомасэксуальнасьць»: у адным кантэксьце яно можа пазначаць жанчыну з гомасэксуальнай арыентацыяй, у іншым кантэксьце — жанчыну з гомасэксуальнай ідэнтычнасьцю, а ў трэцім — жанчыну, якая практыкуе выключна гомасэксуальныя паводзіны.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Алесь Астроўскі. Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудзтва на cвае сьцягі (частка 1) // Грамадазнаўчы сайт «Беларусь - наша зямля», 19 сьнежня 2011 г. Праверана 14 чэрвеня 2025 г.
- ^ дзіва з удзелам толькі жанчын (ЖЖ).