Лесбас
Выгляд
| Лесбас | |
| Месца | Эгейскае мора Заліў Саронікас |
|---|---|
| Плошча | 1,632,8 км² |
| Найвышэйшы пункт | 968 мэтар |
| Краіна | Грэцыя |
| Вобласьць | Паўночна-Эгейскія астравы |
| Насельніцтва (2011) | 86 436 |
| Каардынаты | 39°10′00″ пн. ш. 26°20′00″ у. д.HGЯO |
| Лесбас на мапе Грэцыі Лесбас | |
Ле́сбас (грэч. Λέσβος) — грэцкі востраў у паўночна-ўсходняй частцы Эгейскага мора.
Плошча — 1636 км². Гэта трэці па велічыні востраў Грэцыі і восьмы па велічыні ў Міжземным моры пасьля Сыцыліі, Сардыніі, Кіпру, Корсыкі, Крыту, Мальёркі і Эўбэі. Найвышэйшы пункт — гара Алімп (967 м). Галоўны горад вострава — Мітылена.
У антычнасьці Лесбас быў цэнтрам сольнай мелікі (песеннай лірыкі), тут на эалійскім дыялекце пісалі складанымі памерамі Сапфо і Алкей. На востраве разгортваюцца дзеяньні раману «Дафніс і Хлоя».
Геалягічнай і турыстычнай асаблівасьцю вострава зьяўляецца так званы Скамянелы Лес, які належыць да сусьветнай і эўрапейскай сеткі геапаркаў.