Перайсьці да зьместу

Лебедзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лебедзь»)
Лебедзі
Лебедзь-шыпун прызямляецца на ваду
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпЧарапныя
НадклясаСківіцаротыя
КлясаПтушкі
НадатрадНовападнябенныя
АтрадГусепадобныя
СямействаКачыныя
ПадсямействаГусіныя
РодЛебедзі
Віды
Бінамінальная намэнклятура
Cygnus

Ле́бедзі (па-лацінску: Cygnus) — род птушак з атраду гусепадобных сямейства качыных.

Пер’е лебядзёў бывае або чыста белага, або шэрага ці чорнага колераў. Ад гусей іх адрозьнівае больш доўгая шыя, якая дазваляе на большай глыбіні абшукваць дно ў пошуках ежы, а таксама іхняя велічына — яны зьяўляюцца самымі буйнымі воднымі птушкамі.

Размах крылаў дасягае двух мэтраў, а маса можа перавышаць 15 кг. Лапы даволі кароткія, з-за чаго на зямлі яны выглядаюць даволі няўклюднымі. Затое лятальная мускулатура вельмі разьвітая і дазваляе пераадольваць тысячы кілямэтраў пры штогадовых пералётах у вырай і назад.

Кодлай апекуюцца абодва бацькі цягам году пасьля нараджэньня. Пара лебядзёў трымаецца разам да канца жыцьця. Калі адзін зь іх памірае, то іншы чалец сям’і больш не шукае сабе пару.

Існуе сем відаў:

Часам за лебедзя прымаюць каскаробу, аднак гэтая птушка адносіцца да роду Coscoroba і, хоць па сваіх памерах больш за гуся, усё ж бліжэй да качак, чым да лебядзёў[1].

Cygnus olor

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]