Пётар Чавус
Пётар Чавус | |||||||
Пётар Рыгоравіч Чавус | |||||||
Міністар па справах абароны Рэспублікі Беларусь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
студзень 1992 — 21 красавіка 1992 | |||||||
Прэм’ер-міністар | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | — | ||||||
Наступнік | Павал Казлоўскі | ||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся | 7 студзеня 1939 (86 гадоў) в. Старына, Петрыкаўскі раён | ||||||
Адукацыя | Менская сувораўская вайсковая вучэльня Ташкенцкая агульнавайсковая камандная вучэльня Вайскова-палітычная акадэмія імя Леніна | ||||||
Узнагароды |
|
Пётар Рыго́равіч Ча́вус (нарадзіўся 7 студзеня 1939 году, в. Старына, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі вайсковы дзяяч, першы міністар абароны Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын забітага беларускага партызана.
У 1956 годзн скончыў Менскую сувораўскую вайсковую вучэльню, пасьля Ташкенцкую вышэйшую агульнавайскавую камандную вучэльню. Служыў камандзірам танкавага ўзводу ў Паўночна-Каўкаскай вайсковай акрузе. Пасьля быў намесьнікам камандзіра танкавага батальёну ў Беларускай вайсковай акрузе. У 1968 годзе ўдзельнічаў ва ўводзе войскаў Варшаўскай дамовы ў Прагу. Завочна скончыў Вайскова-палітычную акадэмію імя Леніна. У 1978 годзе паступіў у Вайсковую акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў. З 1980 служыў у Сярэднеазіяцкай вайсковай акрузе. З 1987 году — дарадца начальніка генэральнага штабу Дэмакратычнай Рэспублікі Аўганістан. У 1988—1991 гадах — начальнік штабу Прыбалтыйскай вайсковай акругі. У 1991 годзе займаў пасады начальніка інстытуту вайсковай гісторыі СССР, начальніка штабу і першага намесьніка начальніка Грамадзянскай абароны СССР.
У канцы 1991 году прыняў прапанову ўзначаліць стваранае Міністэрства па справах абароны Беларусі[1]. З траўня 1992 году — намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь. У 1994—1995 гадах быў дарадцам ва ўрадзе Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ОТ СУВОРОВЦА ДО ГЕНЕРАЛА, «Белорусская военная газета», 9 студзеня 2014 г.
- Беларускі саюз сувораўца ў кадэт