Анатоль Кастэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кастэнка.
Анатоль Кастэнка
Міністар абароны Рэспублікі Беларусь
ліпень 1994 — 6 чэрвеня 1995
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Папярэднік: Павал Казлоўскі
Наступнік: Леанід Мальцаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 студзеня 1940 (83 гады)
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» II ступені ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» III ступені

Анато́ль Іва́навіч Кастэ́нка (нар. 27 студзеня 1940) — беларускі вайсковы дзяяч, трэці міністар абароны Рэспублікі Беларусь. Генэрал-палкоўнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Кіеўскую сувораўскую вайсковую вучэльню(ru)[1], Адэскую вышэйшую агульнавайскавую вучэльню, пасьля чаго накіраваны на службу ў Нямеччыну(ru).

У 1967 паступіў у акадэмію імя Фрунзэ(ru). Па сканчэньні накіраваны ў Беларускую вайсковую акругу камандзірам 122-га асобнага мотастралковага батальёну. Праз год стаў начальнікам штабу 296-га гвардзейскага мотастралковага палку 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі, яшчэ праз два гады — камандзірам 307-га гвардзейскага навучальнага палку 45-й гвардзейскай навучальнай дывізіі, пасьля — начальнікам штабу дывізіі.

Пазьней скончыў Акадэмію Генэральнага штабу СССР(ru). Адмовіўшыся ад прапановы служыць у Генштабе, накіраваны камандзірам 18-й кулямётна-артылерыйскай дывізіі на Курыльскія астравы.

У 1987 пераведзены на пасаду першага намесьніка камандуючага Беларускай вайсковай акругай, з 1989 — камандуючы БВА.

У 1994, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь. Адстаўлены ў 1995 року.

Пасьля працаваў вайсковым аташэ пры амбасадзе Беларусі ў Бэнілюксе, вайсковым прадстаўніком Беларусі ў НАТО.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка — Тамара Васільеўна. Дзеці, Васіль і Яўген, таксама вайскоўцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ С юбилеем, товарищ генерал!(рас.) Поздравления. Во славу Родины (27 студзеня 2015). Праверана 26 жніўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]