Перайсьці да зьместу

Бабруйскі міжгарнізонны суд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бабруйскі міжгарнізонны суд
Даведка
ПапярэднікБабруйскі міжгарнізонны суд СССР
Дата ўтварэньня16 студзеня 1992 (32 гады таму)
Дата спыненьня існаваньня31 чэрвеня 2014
Відсуд
Задачакараньне за злачынствы,
разгляд грамадзянскіх справаў
Сядзіба212030, Беларусь, Магілёўская вобласьць, м. Магілёў, вул. Дабралюбава, д. 4
Службовыя мовырасейская, беларуская
УправаВайсковы суд
Галоўная ўправаВярхоўны суд
Прэзыдэнт
Зьвязаныя службыПракуратура
Магілёўскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту Беларусі
міліцыя
ДПК РБ
Управа КДБ па Магілёўскай вобласьці
Адвакатура
Галоўная ўправа юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму

Бабруйскі міжгарнізонны суд — орган дзяржаўнай ўлады, які існаваў з 16 студзеня 1992 года да 31 чэрвеня 2014 году[1]. Бабруйскі міжгарнізонны суд быў створаны пастановаю Вярхоўнага Савета Беларусі ад 16 студзеня 1992 году[2]. Суд быў заснаваны на асабовым складзе Вайсковага суду Беларускае вайсковае акругі войска СССР. Міжгарнізонны суд назіраў за дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў.

Суд меў наступныя пасады:

Увесь асабовы склад прызначаўся і звальняўся Прэзыдэнтам Беларусі.

У адпаведнасьці з правам Беларусі міжгарнізонны суд мог спраўляць наступныя дзеяньні:

  • разглядаць грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях (ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, па новых абставінах);
  • вывучаць і абагульняць судовую практыку;
  • весьці і аналізаваць судовую статыстыку;
  • мог спраўляць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі.

Міжгарнізонны суд мог разглядаць любую грамадзянскую і карную справу, якую прыняў для разгляду.

Сьпіс заканадаўчай базы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суд дзейнічаў у адпаведнасьці з наступнымі кодэксамі Рэспублікі Беларусь:

Дзяржаўную пошліну плацяць на рахунак Галоўнай ўправы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласьці.

  1. ^ Дэкрэт Прэзыдэнта Рэспулікі Беларусь № 6 ад 29 лістапада 2013.
  2. ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Беларусі ад 16 студзеня 1992 г.