Лагойск (гарналыжны курорт)
Лаго́йск — гарналыжны цэнтар у Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Зьяўляецца месцам правядзеньня шматлікіх фэстаў, такіх як «Бітлз назаўжды», «Кубак піва», «Навальніца», байкерскіх фэстаў.
Культурна-забаўляльныя імпрэзы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўную спартовую накіраванасьць цэнтар перамяжае з разнастайнымі фэстамі ды імпрэзамі, некаторыя зь якіх ужо зрабіліся традыцыйнымі.
Кубак Піва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ад 2004 году ў гарналыжным цэнтры «Лагойск» штогод праводзіцца Кубак Піва — беларускі аналяг мюнхэнскага «Актобэрфэсту». Фэст накіраваны на падвышэньне культуры спажываньня піва і адначасова зьяўляецца піяр-акцыяй півавараных кампаніяў. У розныя гады спонсарамі імпрэзы былі бровары «Балтыка», «Бобров» і «Крыніца», на фэсьце выступалі гурты «Крама», «Палац», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкой», вядоўцамі былі Алег Хаменка і Аляксандар Памідораў. Сярод сталых удзельнікаў мерапрыемства такія кампаніі, як «Паўляйнер», «Ракаўскі Бровар», «Аліварыя», «Крыніца», «Бобров».
Бітлз назаўжды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаючы ад 2005 году фэстываль музыкі The Beatles праводзіўся ў «Лагойску». У 2009 годзе фэст меўся традыцыйна адбыцца, але ў апошні момант быў адменены.[1]. Адметнай асаблівасьцю фэсту ёсьць запрашэньне разнастайных замежных музыкаў разам з удзелам у канцэртовай праграме таксама і беларускіх выканаўцаў. Сярод музыкаў, што ў розныя гады прымалі ўдзел у фэстывалі, можна ўзгадаць «Новы Арыель», «Артэфакт», «VSOP» дуэт «Double Fantasy» Малчанаў-Ткачэнка.
«Навальніца»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2009 годзе ўпершыню быў праведзены фэстываль фаервэркаў «Навальніца», што праходзіў у тры дні. Акрамя непасрэдна спаборніцтва піратэхнічных камандаў гледачы мелі мажлівасьць пабачыць выступы вядомых беларускіх гуртоў, такіх як «Ляпис Трубецкой», «Neuro Dubel» і «J:МОРС».