Мурсія
| Мурсія | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Мурсія | ||||
| Правінцыя | Мурсія | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Murcia[d] | José Ballesta[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 881,86 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 43 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 37°59′10″ пн. ш. 1°07′49″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 442 573 чал. (2010) | ||||
| Этнахаронімы | murciano, murciana, murcià, murciana, murcianu[1], murciana[1], murciano[1], murcianes[1] і murcianos[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 30001–30012 | ||||
| Нумарны знак | MU | ||||
| Сайт | murcia.es | ||||
| Мурсія на мапе Гішпаніі Мурсія | |||||
Мурсія (па-гішпанску: Murcia) — горад на паўднёвым усходзе Гішпаніі, сталіца й самы буйны горад аўтаномнай супольнасьці Мурсія, сёмы паводле колькасьці населініцтва горад у краіне. Мурсія разьмешчана на рацэ Сэгуры, на паўднёвым усходзе Пірэнэйскага паўвострава, мае мяккі клімат з гарачым летам, мяккай зімой, адносна малой колькасьцю ападкаў. Мурсія была заснавана эмірам Кордавы Абд ар-Рахманам II у 825 годзе й сёньня шырока вядома як курортны й унівэрсытэцкі горад.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад на месцы, дзе цяпер разьмешчана Мурсія, быў заснаваны кордаўскім эмірам Абд ар-Рахманам II у 825 годзе. Паводле пляніроўнікі горад меў шырокую сетку арашальных каналаў з Сэгуры, наяўнасьць якой прывяла да пашырэньня аграрнага сэктару. У XII стагодзьдзі географ аль-Ідрысі апісаў Мурсію як густанаселены й добра ўмацаваны горад. Пасьля распаду халіфату ў 1031 годзе Мурсія трапіла ў рукі кіраўнікоў, якія панавалі ў Альмэрыі, Таледа й Сэвільлі. Пасьля распаду Альмаравідзкай дзяржавы Мухамад ібн Марданіш зрабіў горад сталіцай незалежнага каралеўства. У гэты пэрыяд Мурсія сталася квітнеючым горадам, знакамітым керамічнымі вырабамі, якія экспартаваліся ў Італію. Таксама ў Мурсіі разьвіваліся шоўкавае й папяровая вытворчасьці, першая ў Эўропе. Багаслоў Ібн Арабі й паэт Ібн аль-Джынан былі народжаныя ў Мурсіі ў гэты пэрыяд.
У 1172 годзе Мурсія трапіла ва ўладу Альмахадаў і з 1223 па 1243 гады была сталіцай незалежнага каралеўства. Паводле Алькараскай дамове 1243 году Альфонса X прызначыў Мурсію пратэктаратам, атрымаўшы выхад у Міжземнае мора. Мурсія ў сваю чаргу атрымала абарону ад Гранады й Арагону. Аднак горад быў хутка захоплены хрысьціянамі, якія жадалі ўладкавацца ў месцы, дзе новая хрысьціянская культура здолела бы выцесьніць мусульманаў. Гэтак паўстала каралеўства Мурсія. З гэтае прычыны ў 1264—1266 гадох у горадзе ўспыхнула паўстаньне. У 1296 годзе кароль Арагону Хаймэ II захапіў горад і ў 1304 годзе Мурсія канчаткова ўвайшла ў склад Кастыльскай кароны.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галоўнай славутасьцю гораду зьяўляецца Мурсійскі сабор, які спалучае ў сабе мноства архітэктурных стыляў. Асноўная пабудова належыць да 1394—1465 гадоў і выканана ў стылі гішпанскай готыкі. Званіца была пабудавана ў тры этапы. Ніжнія два ўзроўні былі пабудаваныя ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя ў стылі Рэнэсанс, трэці ўяўляе сабой зьмешваньне барока, ракако й нэаклясыцызму. Галоўны фасад, выкананы ў XVIII стагодзьдзі й зьяўляецца шэдэўрам гішпанскага барока.