Перайсьці да зьместу

Кевін Д’юрант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кевін Д'юрант»)

Кевін Ўэйн Д’юрант (па-ангельску: Kevin Wayne Durant; нар. 29 верасьня 1988 году, Вашынгтон) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за «Фінікс Санз» і нацыянальную зборную ЗША. Трохразовы алімпійскі чэмпіён (2012, 2016, 2020). Зважаецца адным з найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА[1][2][3][4]. У 2021 годзе Д’юрант быў уключаны ў каманду НБА усіх часоў, прысьвечаную 75-годзьдзю лігі[5].

Д’юрант ад часоў школы быў пэрспэктыўным баскетбалістам. У юнацтве адзін сэзон адгуляў у студэнцкім баскетболе за клюб «Тэхас Лонггорнз», дзе ў канцы году атрымаў мноства ўзнагародаў і стаў першым першакурснікам, якога прызналі гульцом году каледжа Нэйсьміту. Д’юрант быў абраны камандай «Сіетл Супэрсонікс» пад другім нумарам драфту НБА 2007 году. У камандзе, якая з 2008 году пачала называцца «Аклагома-Сіці Тандэр», згуляў дзевяць сэзонаў, пасьля чаго далучыўся да клюбу «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у 2016 годзе. У 2017 і 2018 гадоў стаў чэмпіёнам НБА ды ў кожнай зь фінальных сэрыяў быў узнагароды тытулам самага каштоўнага гульца фіналу. У 2019 годзе далучыўся да клюбу «Бруклін Нэтс» у якасьці вольнага агента. Пасьля рознагалосьсяў з кіраўніцтвам клюбу баскетбаліст запытаў абмен у міжсэзоньне 2022 году, у выніку чаго ў наступным годзе быў абменены ў «Фінікс Санз».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]