Перайсьці да зьместу

Кевін-Прынс Баатэнг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кевін-Прынс Баатэнг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 1987(1987-03-06)[1][2] (39 гадоў)
Рост 186 см[3]
Вага 77 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007 Гэрта II[d] 29 (5)
2005—2007 Гэрта 42 (4)
2007—2009 Тотэнгэм Готспур 14 (0)
2009 Барусія Дортмунд 10 (0)
2009—2010 Портсмут 22 (3)
2010 Джэноа 0 (0)
2010—2013 Мілян 100 (17)
2013—2015 Шальке-04 46 (6)
2016 Мілян 14 (1)
2016—2017 Ляс-Пальмас 28 (10)
2017—2018 Айнтрахт Франкфурт 31 (6)
2018—2019 Сасуолё 13 (4)
2019 Барсэлёна 4 (0)
2019—2020 Фіярэнтына 15 (1)
2020 Бэшыкташ 11 (3)
2020—2021 Монца 25 (5)
2021—2023 Гэрта 38 (0)
Зборныя
2006 Нямеччына (да 20)[d] 2 (0)
2006—2009 Нямеччына (да 21)[d] 6 (0)
2010—2014 Гана 15 (2)

Кевін-Прынс Баатэнг (па-нямецку: Kevin-Prince Boateng; нар. 6 сакавіка 1987 году, Бэрлін, ФРН) — колішні ганскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Ганы. Гуляў на пазыцыі паўабаронцы. Мае таксама й нямецкае грамадзянства.

Баатэнг пачаў кар’еру ў дзіцячай камандзе «Райнікендорфэр Фюксэ» й далучыўся да клюбу «Тотэнгэм Готспур» пасьля 13 гадоў, праведзеных у бэрлінскай «Гэрце». Трансфэр адбыўся 31 ліпеня 2007 году й абышоўся ангельцам у 4,7 млн фунтаў. Гулец дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 лістапада 2007 году ў матчы супраць клюбу «Мідлзбра». Другую палову сэзону 2008—2009 гадоў правёў у арэндзе ў дортмундзкай «Барусіі», згуляўшы за яе 10 матчаў у Бундэсьлізе.

14 жніўня 2010 году перайшоў з ангельскага «Портсмуту» ў італьянскі «Джэноа», падпісаўшы з генуэзцамі 4-гадовы кантракт. Аднак ужо праз чатыры дні, 18 жніўня 2010 году, Кевін-Прынс перайшоў у «Мілян» на правах арэнды з правам наступнага выкупу[4][5]. За некалькі матчаў Баатэнг даказаў, што ён гулец асновы. 4 сьнежня 2010 году ў матчы 15 туру чэмпіянату Італіі Баатэнг забіў свой ​​першы гол за новы клюб.

30 жніўня 2013 году стала вядома, што гулец сышоў зь «Міляну» й перайшоў у нямецкі клюб «Шальке-04»[6].

Кевін-Прынс выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныя Нямеччыны. Паўабаронцу прапанавалі гуляць за зборную Ганы на чэмпіянаце сьвету па футболе 2006 году, але ён адмовіўся, чым моцна парадаваў галоўнага трэнэра «Гэрты», і вырашыў выступаць за Нямеччыну. 27 сакавіка 2007 году нямецкія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што Баатэнг заявіў трэнэру зборнай Нямеччыны, Ёахіму Лёву, пра свой намер гуляць за зборную Ганы[7][8].

«Тотэнгэм Готспур»:

«Мілян»:

«Айнтрахт»:

«Барсэлёна»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]