Перайсьці да зьместу

Кашэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кашэлі
польск. Koszele, бел. Кошэлі[a]
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Košeliê
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Орля
Першыя згадкі 1495
Часавы пас
Каардынаты 52°41′47″ пн. ш. 23°13′31″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 17-106 Orla
Кашэлі на мапе Польшчы
Кашэлі
Кашэлі
Кашэлі

Кашэ́лі (па-польску: Koszele, мясц. афіц. бел.: Кошэлі, па-падляску: Košeliê) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Арлянскай гміне Бельскага павету.

У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, праваслаўныя, якія карыстаюцца падляскім дыялектам.

Упершыню Кашэлі ўзгадваюцца ў 1495 г. у прывілеі на магдэбурскае права дла места Бельск. Вядома, што на землях вёскі Кашэлі было заснаванае суседняе мястэчка Орля. Сьпярша ў Кашэлях пражывалі баяры путныя, бо тут праходзіў гасьцінец зь Бельску ў Кобрынь (да сёньняшняга дня паўднёвая частка вёскі называецца Баяры). Вёска ў 1577 г. прыналежала князю Юры Алелькавічу, разьмяшчалася на 31 валоцы зямлі, тут былі 2 карчмы. Кашэлі хутка разьвіваліся ў час валоданьня Радзівілаў: Крыштапа «Пяруна» ды Януша. Паводле перапісу ў 1654 г. тут было 91 сялянаў, але толькі адзін баяр — Амяльян Луціч (гаспадарыў на 40 га зямлі). Кашэлі заняпалі пасьля войнаў паловы XVII стагодзьдзя. Чарговы пэрыяд хуткага разьвіцьця вёска перажыла толькі пасьля скасаваньня прыгоньніцкага права ў 1861 г. (у 1867 г. тут было 47 дамоў, у 1905 г. — ужо 75)[2]. У 20 ст. вёска поўнасьцю гарэла ў час першай і другай сусьветных войнаў[3].

  1. дадатковая афіцыйная назва па-беларуску