Пашкоўшчына (гміна Орля)
| Пашкоўшчына | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Орля |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°40′47″ пн. ш. 23°16′05″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 114 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +48 85 |
| Паштовы індэкс | 17-106 |
| Нумарны знак | BBI |
| Пашкоўшчына на мапе Польшчы Пашкоўшчына | |
Пашкоўшчына (па-польску: Paszkowszczyzna, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Пашкоўшчына, па-падляску: Paškôvščyna[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Орлі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1653 годзе існаваў тут адзін з трох фальваркаў арлянскай землі. Працавалі тут пераважна мужыкі з Тапчыкалаў і Шарнёў. Вядома, што ў 1655 годзе было тут 30 гаспадароў, 3 кавалі. Пашкоўшчына шчасьліва прайшла войны паловы XVII ст. і ўвесь час у фальварку гадавалася некалькі сотняў авечак. У XIX стагодзьдзі вёска хутка разьвівалася (у 1832 г. пражывалі тут каля 100 жыхароў, а ў 1915 насельніцтва дасягло 250 жыхароў)[3]. У міжваенны пэрыяд Пашкоўшчына прыналежала да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 129 жыхароў (113 праваслаўных беларусаў і 16 габрэяў)[4].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ↑ Pudlaśki nazvy. Paškôvščyna svoja.org Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ↑ Мікола Сахарэвіч Пашкоўшчына (пол.) Urząd Gminy Orla Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
| ||||||||||||||
| |||||||||||||