Рудуты
| Рудуты лац. Ruduty польск. Reduty | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Орля |
| Першыя згадкі | 1577 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°39′48″ пн. ш. 23°21′21″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 138 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-106 Orla |
| Нумарны знак | BBI |
| Сайт | reduty.yoyo.pl |
| Рудуты на мапе Польшчы Рудуты | |
Руду́ты, раней Рудолты (польск. Reduty, Rudołty, падляск. Rúduty) — вёска ў Польшчы, на рацэ Арлянцы. Уваходзяць у склад гміны Орля Бельскага павету Падляскага ваяводзтва.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рудалт, пазьней Рудэльт (Rudolt, Rudelt) — імя германскага паходжаньня[1][2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёску заснавалі на гасьцінцы зь Бельску ў Камянец, існавала тут карчма. У XVII ст. тут разьмяшчаўся фальварак і два вадзяныя млыны (уласьнікамі якіх былі Давід Валяшчук і Пётар Буратынскі). Вайна з швэдамі моцна зьнішчыла Рудуты — колькасьць заселеных хатаў зьменшылася з 52 да 15, а ў 1663 годзе з 23 валокаў зямлі пуставалі ажно 20,5. У 1693 годзе ўласьніца Орлі Людвіка Караліна Радзівіл падаравала 2 валокі зямлі а. Сэніяру Заблудоўскаму — настаўніку кальвінскага арлянскага збору. З XIX ст. Рудуты пасьпяхова разьвіваюцца (у 1832 годзе тут было 190 жыхары, а ў 1886 годзе больш як 350).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1905 год — 338 чалавек у вёсцы Рэдултах і 50 чалавек у фальварку Рэдултах[3]
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Орля).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 916.
- ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 40.
- ↑ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 67.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зьміцер Бартосік: Буслы над Рудутамі, Падарожжы Свабоды, Радыё Свабода, 26 чэрвеня 2010
| ||||||||||||||
| |||||||||||||