Перайсьці да зьместу

Паўлінова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўлінова
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Pavlinovo
  • Былая назва: Паўлінова Круглае
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Орля
Часавы пас
Каардынаты 52°36′42″ пн. ш. 23°13′01″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 19 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-106
Нумарны знак BBI
Паўлінова на мапе Польшчы
Паўлінова
Паўлінова
Паўлінова

Паўлінова (па-польску: Pawlinowo, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Паўліново, па-падляску: Pavlinovo[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Арханёла Міхаіла ў Вольцы Выганоўскай).

Магільная плыта Паўліны Шульц у сьцяне капліцы

З канца 19 ст. маёнтак у Паўлінове прыналежаў расейскай сям’і Шульцаў, як сьведчаньне чаго засталася капліца-пахавальня на мясцовых могілках. У міжваенны пэрыяд Паўлінова прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 53 жыхары (3 каталікоў, 44 праваслаўныя ды 6 габрэяў; па нацыянальнасьцях: 16 палякаў, 27 беларусаў, 6 габрэяў, 3 расейцаў ды 1 русін)[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Паўлінова было далучанае да гміны Орля.