Перайсьці да зьместу

Кошкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кошкі
польск. Koszki, бел. Кошкі[a]
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Kôški
  • Былая назва: Клужкі
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Орля
Першыя згадкі 1562
Часавы пас
Каардынаты 52°41′03″ пн. ш. 23°13′42″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 78 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 85
Паштовы індэкс 17-106
Нумарны знак BBI
Кошкі на мапе Польшчы
Кошкі
Кошкі
Кошкі

Ко́шкі (па-польску: Koszki, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Кошкі, па-падляску: Kốški[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.

У 2012 годзе побач зь вёскай быў адкрыты вялікі тартак і дрэвапераапрацоўчы завод, які працуе для швэдзкай кампаніі IKEA[3].

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв Ільлі ў Падбельлі).

Кошкі зяўляюцца ў запісах 1562 году, калі ўладальніца Орлі Анна Танчынская зьвярталася з жалобай да бранскага суду на зьнішчэньне вёскі на мяжы Арлянскай воласьці. Як частка Арлянскай воласьці была аддаваная ў арэнду Радзівіламі на працягу XVII і XVIII стагодзьдзяў[4]. У міжваенны пэрыяд Кошкі прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. тут пражывалі 167 жыхароў (усе праваслаўныя, 2 зь іх запісаныя палякамі, апошнія беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Кошкі былі далучаныя да гміны Орля.

  1. дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
  2. Pudlaśki nazvy. Kôški svoja.org Праверана 27 красавіка 2015 г.
  3. IKEA Industry Poland Sp.z o.o. Oddział w Orli (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
  4. Мікола Сахарэвіч Кошкі (пол.) Urząd Gminy Orla Праверана 27 красавіка 2015 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.