Перайсьці да зьместу

Дыдулі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дыдулі
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Diduli
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Орля
Часавы пас
Каардынаты 52°39′26″ пн. ш. 23°12′06″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 146 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 85
Паштовы індэкс 17-106
Нумарны знак BBI
Дыдулі на мапе Польшчы
Дыдулі
Дыдулі
Дыдулі

Дыду́лі (па-польску: Dydule, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Дыдулі, па-падляску: Diduli[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Арханёла Міхаіла ў Вольцы Выганоўскай).

У міжваенны пэрыяд Дыдулі прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 139 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Дыдулі былі далучаныя да гміны Орля.