Абмеркаваньне:Касьцёл і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці (Менск)
Гэты артыкул цалкам недакладны. Тут усё пераблытана. Кляштар марыявітак знаходзіўся на былой Францішканскай вуліцы, зараз гэта вуліца Леніна, і ў ім ніколі не было ня толькі касьцёла, але нават капліцы. Законьніцы маліліся ў касьцёле езуітаў. У 1860-х гг. закон марыявітак спыніў дзейнасьць. Другая частка артыкулу, якая наогул ніяк не зьвязана з марыявіткамі, прысьвечана другой па ліку спробе адрадзіць сьвятыню на Траецкай гары. Тут дзейнічала так званае Таварыства Дабрачыннасьці, якое спрабавала збудаваць шпіталь і касьцёл, але будоўля не была завершана, муры адабралі на праваслаўную семінарыю, потым сувораўскую вучэльню. У гэтых будынках сапраўды дзейнічалі законьніцы, але ж гэта былі не марыявіткі, а шарыткі (інакш віцэнцінкі або сёстры міласэрнасьці). Аб гэтым зусім іншы артыкул трэба пісаць.--Smal (гутаркі) 10:59, 22 чэрвеня 2012 (FET)
- Калі ёсьць блытаніна, яе трэба абавязкова выпраўляць. Іншая рэч, што асабіста ў мяне ёсьць крыніцы толькі на прыведзенае ў артыкуле. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:24, 3 ліпеня 2012 (FET)
- Трэба выпраўляць. Вось глядзіце мапу Менск 1790 г. №17 на ёй - кляштар марыявітак, ён быў насупраць францішканскага. У 1850 яго будынкі, пасьля скасаваньня закону, былі прададзены пад гарадзкую забудову. А тое, што адбывалася на Траецкай гары, не мае ніякага дачыненьня да марыявітак. Трэба шукаць дакладныя крыніцы. --Smal (гутаркі)
- Мапа — гэта добра, але далёка не дастаткова. Праект найперш кіруецца другаснымі крыніцамі (т.б. дасьледаваньнямі сучасных аўтараў), таму варта прывесьці менавіта такую другасную крыніцу. Пажадана таксама, каб у ёй зьняпраўджвалася разьмяшчэньне кляштару марыявітак на Траецкай Гары, што сьцьвярджаецца ў Памяць. Кн. 1-я (2001) і Мінск. Стары і новы (2007). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 14:13, 3 ліпеня 2012 (FET)
- Вось Вам цытата, якая цалкам адпавядае мапе: Кляштар ордэна мар'явітак заснаваны ў Мінску на фундушы Кунігунды Рушцыц, народжанай Мацюшкевіч, ад 26 чэрвеня 1771 г. Кляштар знаходзіўся па вул. Францішканскай (цяпер вул. Леніна). Касцёла, або нават капліцы, пры кляштары не было. "Вялебныя панны мар'явіткі" размяшчаліся ў драўляным 1-павярховым, пакрытым гонтаю доме на каменным падмурку. У 1817 г. да яго быў прыбудаваны яшчэ адзін такі самы дом. Перад корпусам быў дзядзінец, уваход на які пазначаўся драўлянай брамай, увенчанай каванай манаграмай Імя Панны Марыі. Пры асяродку дзейнічалі бібліятэка і школа для дзяўчат,дзе, акрамя агульнапрынятых тады прадметаў, выкладаліся арыфметыка і дамаводства. Рашэннем царскіх уладаў у 1850 г. іх дзейнасць у Мінску была перапыненая, а зямля з пабудовамі перададзеная пад гарадскую забудову. - Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты / Тэкст і фота А. Яроменкі. Уводзіны Ул. Трацэўскага, - Мн.:ВУП "Выд-ва "Про Хрысто"", 2003. - 256 с. Яшчэ цытата: Мінскі кляштар марыявітак быў заснаваны 26 чэрвеня 1771 г. жонкай паройскага старосты Кунегундай Рушчыц з Матушэвічаў, якая ахвяравала пляц на Францысканскай вуліцы пад пабудову кляштара. Паводле візітаў пачатку XIX ст. на тэрыторыі кляштара знаходзіўся вялікі драўляны жылы дом, які кляштар здаваў у арэнду, драўляная афіцына, дзе жылі законніцы, стайня і вазоўня, хлеў, іншыя гаспадарчыя пабудовы і невялікі агарод. Тэрыторыя кляштара была аддзелена ад Францысканскай вуліцы драўляным парканам з брамай. Пры кляштары існавала школа для дзяўчат, была невялікая бібліятэка, у якой налічвалася 26 кніг. У кляштары пастаянна знаходзіліся тры-чатыры законніцы, якія не мелі капліцы і хадзілі на набажэнствы ў касцёл езуітаў, які ў 1798 г. стаў мінскім кафедральным касцёлам (НГАБ, ф. 1781, воп. 27,, спр. 359, 399). У 1850 г. быў зачынены кляштар марыявітак, а яго пляц разам з будынкамі прададзены пад забудову жылымі дамамі (НГАБ, ф. 24, воп. 1, спр. 1205) - Дзянісаў У.М. Касцёлы г. Мінска ў XVI – пачатку XX стст.(паводле дакументаў НГАБ)--Smal (гутаркі) 20:22, 3 ліпеня 2012 (FET)
- Мапа — гэта добра, але далёка не дастаткова. Праект найперш кіруецца другаснымі крыніцамі (т.б. дасьледаваньнямі сучасных аўтараў), таму варта прывесьці менавіта такую другасную крыніцу. Пажадана таксама, каб у ёй зьняпраўджвалася разьмяшчэньне кляштару марыявітак на Траецкай Гары, што сьцьвярджаецца ў Памяць. Кн. 1-я (2001) і Мінск. Стары і новы (2007). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 14:13, 3 ліпеня 2012 (FET)
- Трэба выпраўляць. Вось глядзіце мапу Менск 1790 г. №17 на ёй - кляштар марыявітак, ён быў насупраць францішканскага. У 1850 яго будынкі, пасьля скасаваньня закону, былі прададзены пад гарадзкую забудову. А тое, што адбывалася на Траецкай гары, не мае ніякага дачыненьня да марыявітак. Трэба шукаць дакладныя крыніцы. --Smal (гутаркі)
А вось што адбывалася на Траецкай гары: Першай каталіцкай святыняй у Менску, якая была цалкам страчана ў XIX ст., стаў фарны касцёл на Траецкай Гары. Будынак яго згарэў 14 жніўня 1809 г., але плябанія і гаспадарчыя пабудовы захаваліся. З 1 лістапада 1809 г. набажэнствы з Траецкай Гары былі перанесены ў Мінскі кафедральны касцёл на Высокім рынку і ў невялікую драўляную капліцу на Залатагорскіх могілках (НГАБ, ф. 1781, воп. 26, спр. 468, арк. 1 – 49). Пасля пажару быў распрацаваны праект рэгулярнай перапланіроўкі Траецкай Гары. У 1814 г. мінскі плябан ксёндз Ян Харэвіч атрымаў ад гарадскіх уладаў дазвол на будаўніцтва новага касцёла і плябаніі. Адначасова пляц парафіі быў значна пашыраны. Праект новага мураванага касцёла Святой Тройцы, які павінен быў выходзіць галоўным фасадам на Траецкую вуліцу, быў распрацаваны мінскім губернскім архітэктарам Міхаілам Чахоўскім і афіцыйна зацверджаны ўладамі 30 чэрвеня 1814 г. (Дзянісаў У. Каштоўная крыніца гісторыі.// Наша вера. 2004. № 1.С. 26 – 28. ). Але на будаўніцтва новай святыні не хапала сродкаў. Паспелі вымураваць толькі дом плябаніі і паставіць драўляныя гаспадарчыя пабудовы. У 1840-я гады пляц, на якім у XVI – XIX ст. знаходзіўся першы і самы старажытны мінскі фарны касцёл і самыя старажытныя каталіцкія могілкі XVI – XVIII стст., быў перададзены ўладамі пад будаўніцтва комплексу гарадскога шпіталя. Трэба адзначыць, што пасля пажару 1809 г. біскуп Якуб Дадэрка зрабіў спробу заснаваць на Траецкай Гары яшчэ адну новую святыню. Паводле заказу Мінскага дабрачыннага таварыства архітэктар Чахоўскі распрацаваў праект пабудовы на новай рыначнай Траецкай плошчы комплексу касцёла і шпіталя сясцёр міласэрнасці. 30 жніўня 1810 г. Дадэрка ўрачыста асвяціў пачатак будаўніцтва і падмуркі новага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі (Chodźko [Jan] Ignacy Borejko. Diecezja Mińska około 1830 roku. Lublin, 1998. T. 1. S. 191 – 192). Але муры касцёла і шпіталя былі выкананы толькі часткова. У 1840-х гадах недабудаваныя касцёл і шпіталь таварыства дабрачыннасці былі вымушаны прадаць праваслаўнай царкве пад будаўніцтва семінарыі. - Дзянісаў У.М. Касцёлы г. Мінска ў XVI – пачатку XX стст.(паводле дакументаў НГАБ) --Smal (гутаркі) 20:29, 3 ліпеня 2012 (FET)
- Вось гэта ўжо зусім іншая справа :). Каб яшчэ дзе адмыслова напісалі пра тое, што існуе такая блытаніна з комплексам сясьцёр міласэрнасьці і кляштарам марыявітак. У кожным разе паспрабую перарабіць артыкул. Дзякуй за дадатковыя зьвесткі. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:01, 3 ліпеня 2012 (FET)
- Перапрацаваў існы артыкул + стварыў Кляштар марыявітак (Менск). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 15:15, 4 ліпеня 2012 (FET)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Касьцёл і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці (Менск)»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Касьцёл і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці (Менск).