Перайсьці да зьместу

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (Пружаны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Koroliov (гутаркі | унёсак) у 01:42, 17 лютага 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Касьцёл
Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Пружаны
Каардынаты 52°33′42.47″ пн. ш. 24°27′23″ у. д. / 52.5617972° пн. ш. 24.45639° у. д. / 52.5617972; 24.45639Каардынаты: 52°33′42.47″ пн. ш. 24°27′23″ у. д. / 52.5617972° пн. ш. 24.45639° у. д. / 52.5617972; 24.45639
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Тып будынка храм
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Заснавальнік Валенці Швыкоўскі
Будаваньне 18781883 гады
Асноўныя даты:
29 верасьня 1883Скончанае будаўніцтва
8 верасьня 1884Асьвячэньне
2 сакавіка 1948Апячатаны бальшавікамі
19 красавіка 1951Аддадзены пад Дом культуры
8 сьнежня 1991Першае дазволенае ўладамі набажэнства
1 лютага 1993Вернуты каталікам
19931998Рэстаўрацыя
14 жніўня 1998Адкрыцьцё адрэстаўраванага храму
Прыбудоўкі Плябанія
Вядомыя насельнікі Казімер Сьвёнтак
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі на мапе Беларусі
Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцё́л Унебаўзя́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і, сустракаецца таксама варыянт Міхайлаўскі касьцёл[1][2] — каталіцкі храм у Пружанах Пінскае дыяцэзіі, збудаваны ў 1883 року. Помнік архітэктуры нэаклясыцызму.

Пабудова

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя было вырашана пабудаваць для каталікоў новы храм побач са старым драўляным, збудаваным яшчэ ў 1522 року. За яго пабудову ўзяўся мясцовы шляхціч Валенці Швыкоўскі, які дзеля гэтай мэты запрасіў з Варшавы славутага архітэктара Генрыка Марконі. Аднак пасьля падзеяў паўстаньня 1863 року яшчэ недабудаваны касьцёл быў адабраны і перабудаваны пад праваслаўную царкву.

Паколькі стары храм згарэў, вернікі-каталікі дамагаліся таго, каб у Пружане быў хоць адзін касьцёл. Урэшце ў 1877 дазвол быў атрыманы з умоваю, што касьцёл ня будзе ўзвышацца над іншымі пабудовамі места, а 21 сьнежня 1878 року зацьверджаны праект[3]. Узьвядзеньне храма ізноў фундаваў Валенці Швыкоўскі; частку сродкаў (22 000 рублёў) выдзялілі царскія ўлады[4].

Храм узводзіўся на зямлі, выкупленай парафіянамі ў 1881 у памешчыка Быліны. Будаўніцтва касьцёлу скончылася ў 1883 року, 29 верасьня ён быў перададзены духоўным уладам. Ля касьцёлу была збудаваная двухпавярховая званіца вышынёй амаль 8 мэтраў, у алтары якой былі зьмешчаныя абразы Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Божай з кляштару ў Бярозе-Картускай, Маці Божай Ружанцовай, Сьвятога Антонія, Сьвятога Міхаіла і інш.

8 верасьня 1884 року касьцёл быў асьвечаны пад тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьв. Ганны і сьв. Караля Барамэя[4]. Мерапрыемствы зладзіў сьвятар Караль Грынявіцкі.

У 1886 побач была збудаваная драўляная плябанія.

Мінуўшчына

Храм зазнаў значныя пашкоджаньні ў Першую сусьветную вайну: пацярпеў будынак, амаль зьнішчаная арганная частка.

У 1926—28 роках вікарыем парафіі быў Фабіян Пачобут-Адляніцкі[5].

У 1929—1930 пры матэрыяльнай падтрымцы пружанскіх шляхціцаў Дзяконскага і Марачэўскага былі праведзеныя грунтоўныя аднаўленча-будаўнічыя працы. Храм поўнасьцю адрамантавалі, замянілі дах і вокны, правялі электраасьвятленьне. Было адноўленае арганнае памяшканьне. Перабудавалі й плябанію, пры якой зьявілася дадатковае памяшканьне для парафіянаў.

У 1939 року вікарыем быў пастаўлены Казімер Сьвёнтак. Пасьля прыходу Саветаў быў арыштаваны, знаходзіўся ў вязьніцы. З прыходам нацыстаў вызвалены, вярнуўся ў касьцёл і служыў да 17 сьнежня 1944, калі зноў быў арыштаваны бальшавікамі. Праз няпоўныя два рокі ў Польшчу зьехаў пробашч парафіі кс. Антоні Ройка (польск. Antoni Rojko), баючыся перасьледу ўладаў. Вернікі працягвалі зьбірацца ў касьцёле на малітвы нават без сьвятара яшчэ два рокі, пакуль ён ня быў апячатаны 2 сакавіка 1948 року.

19 красавіка 1951 року райвыканкам вырашыў перабудаваць будынак пад Дом культуры. Драўляныя дэталі аргану выкарыстоўваліся для яго абагрэву[3], мэталёвыя здадзеныя на мэталалом; касьцёльнае ўбранства і вопратка пушчаныя на пашыўку тэатральных касьцюмаў[4]. Частка маёмасьці была распрададзеная.

У пачатку 90-х рокаў мінулага стагодзьдзя вернікі сталі дамагацца вяртаньня касьцёлу. 4 жніўня 1991 ў Пружану быў прысланы на душпастырскую дзейнасьць кс. Эдвард Лоек, 2 сьнежня ўлады дазволілі правядзеньне набажэнстваў у будынку Дому культуры ў нядзелі і сьвяточныя дні. Першая мша адбылася ўжо 8 сьнежня 1991[6].

1 лютага 1993 року вернуты каталікам і асьвечаны ў гонар Маці Божай[3]. 6 лютага з гэтай нагоды ўрачыстую мшу цэлебраваў арцыбіскуп Казімер Сьвёнтак.

Рэстаўрацыя цягнулася да 1998 року. Поўную інвэнтарызацыю і дакумэнтацыю па рэканструкцыі бясплатна зрабіў прафэсар Інстытута кансэрвацыі помнікаў Кракаўскай палітэхнікі Віктар Зін. Давялося аднаўляць чатыры слупы, якія трымалі скляпеньні і дах. Разбураныя печы і коміны, пастаўленыя падчас перабудовы пад Дом культуры, заменены стары дах, вокны атрымалі свой ранейшы выгляд, і інш.

14 жніўня 1998 адбылася ўрачыстая рэкансэкрацыя сьвятыні. Акт пра гэта на беларускай і польскай мовах захоўваецца ў храме. Да 2005 року вакол касьцёла была збудаваная агароджа і ўпарадкаваная тэрыторыя. На месцы зьнішчанага за камуністамі помніку Хрысту Збаўцы пастаўлены юбілейны крыж да 2000-годзьдзя хрысьціянства[6].

Архітэктура

Касьцёл у час Першай сусьветнай вайны

Помнік архітэктуры нэаклясыцызму.

Прастакутны ў пляне будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае строгую сымэтрычна-восевую двухярусную кампазыцыю, ягоная асноўная прастакутная плоскасьць завершаная высокім шчытом з трыкутным франтонам, пастаўленым на прастакутны атык з бакавымі ўвагнутымі валютамі.

Галоўны ўваход разьмешчаны ў глыбіні лёджыі, завершанай цыркульнай аркай. Бакавыя фасады рытмічна расчлененыя пілястрамі і прастакутнымі ваконнымі праёмамі ў 2 ярусы.

З прычыны таго, што ўладамі была агавораная ўмова, што будынак касьцёлу ня мог быць вышэйшым за іншыя пабудовы места, архітэктар адмовіўся ад узьвядзеньня вежаў[7]. Скляпеньні былі паднесеныя амаль пад самы дах, каб максымальна выкарыстаць адведзеную прастору.

Сьвятары

  • Караль Грынявіцкі
  • Зігмунд Цасельскі (1889—1892)
  • Браніслаў Келбас (1929—1930)
  • Андрэй Ніва (1931—1939)[8]
  • Станіслаў Лазар (1937—1938)[8]
  • Казімер Сьвёнтак (1939—1944)
  • Антоні Ройка (Роек; 1946)[8]
  • Эдвард Лоек (1994—2006)[8]

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Архітэктурныя помнікі Пружаншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 39.
  2. ^ XXII. Пружаны. 1527. Михайловский костёл // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 353. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3
  3. ^ а б в Пракаповіч Н. С. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Всё о Ружанах Праверана 25 лістапада 2011 г.
  4. ^ а б в Ks. Robert Iskrzycki CM. Krótka historia kościoła Prużańskiego  (пол.) // Echa Polesia. Biuletyn Filaretów z Polesia. — 15 marca 2011 r. — № 2 (30). — С. 25.
  5. ^ Дополнения и поправки (рас.). Католические новомученики России. Праверана 25 лістапада 2011 г.
  6. ^ а б Ks. Robert Iskrzycki CM. Krótka historia kościoła Prużańskiego  (пол.) // Echa Polesia. Biuletyn Filaretów z Polesia. — 15 marca 2011 r. — № 2 (30). — С. 26.
  7. ^ Натальля Пракаповіч. Шматпакутны лёс касцёла // «Раённыя будні». — 21 сьнежня 2011. — № 100 (9443). — С. 5.
  8. ^ а б в г br. Jan Fibek OFMCap. (5 жніўня 2008) Najnowsze wiadomości (пол.) Kościół Wniebowzięcia NMP. Радзіма майго духуПраверана 18 студзеня 2012 г.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000591

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
  • Ks. Robert Iskrzycki CM. Krótka historia kościoła Prużańskiego  (пол.) // Echa Polesia. Biuletyn Filaretów z Polesia. — 15 marca 2011 r. — № 2 (30). — С. 25—26.
  • Архітэктурныя помнікі Пружаншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 39.
  • Натальля Пракаповіч. Шматпакутны лёс касцёла // «Раённыя будні». — 21 сьнежня 2011. — № 100 (9443). — С. 1, 5.
  • XXII. Пружаны. 1527. Михайловский костёл // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3

Вонкавыя спасылкі

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (Пружаны)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў