Царква Нараджэньня Хрыстовага (Пружаны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Царква Нараджэньня Хрыстовага
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Места Пружана
Каардынаты 52°33′33″ пн. ш. 24°27′20″ у. д. / 52.55917° пн. ш. 24.45556° у. д. / 52.55917; 24.45556Каардынаты: 52°33′33″ пн. ш. 24°27′20″ у. д. / 52.55917° пн. ш. 24.45556° у. д. / 52.55917; 24.45556
Канфэсія праваслаўе
Заснавальнік Іван Кобрынскі
Фядора з Рагатынскіх
Дата заснаваньня 1473
Дата скасаваньня першая палова XIX стагодзьдзя
Стан зруйнаваная
Царква Нараджэньня Хрыстовага на мапе Беларусі
Царква Нараджэньня Хрыстовага
Царква Нараджэньня Хрыстовага
Царква Нараджэньня Хрыстовага

Царква́ Нараджэ́ньня Хрысто́вага — першая праваслаўная царква ў Пружанах, збудаваная ў 1473 року князем кобрынскім Іванам з жонкай Фядорай. У дарчай грамаце 9 кастрычніка 1473, выдадзенай імі пратапопу Паўлу ў Кобрыні, паведамляецца пра ільготы царкве:


« …надаемо десятину нашу панску з нашага двора Добучинского от всего щосе знайдуе с усевов озимых и яриных збож… »

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на[1]

Царква знаходзілася між вытокам Мухаўцу і паваротам на цяперашнюю вуліцу Камсамольскую (на месцы сучаснага рэстарана; паводле іншых зьвестак — на месцы сучаснага ўнівэрсаму[2]). Пазьней перабудоўвалася: у «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў» згадваецца як адна зь дзьвюх мураваных цэркваў Пружаны[3]. Згарэла ў першай палове XIX стагодзьдзя.

Настаяцелі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адкуль пайшлі Пружаны? // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Менск: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 30.
  2. ^ Ірына Сядова. Пілінкевічы // Раённыя будні. — 14 сьнежня 2013. — № 98 (9643). — С. 15.
  3. ^ Prużana // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 110
  4. ^ Теплова В.А. Платон Николаевич Жукович (1857—1919 гг.). Становление историка (к 150-летию со дня рождения)(рас.) Теология. Прихода иконы «Всех скорбящих Радость». Праверана 14 траўня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Менск: БелЭн, 1992. — 452 с.: іл. ISBN 5-85700-094-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]