Перайсьці да зьместу

Прачысьценская царква (Пружаны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Прачысьценская царква
КраінаБеларусь
МестаПружаны
Канфэсіяправаслаўе
Тып будынкацарква
Будаваньне18571864 гады
Станзруйнаваная
Прачысьценская царква на Вікісховішчы

Прачы́сьценская царква́ — праваслаўная царква ў Пружанах, пераробленая пасьля паўстаньня 1863 року зь недабудаванага каталіцкага касьцёлу праекту Генрыка Марконі. Зруйнаваная за савецкім часам.

Айцец Канстанцін Пілінкевіч

У 1857 року мясцовы шляхціц Валенці Швыкоўскі распачаў у Пружане будаўніцтва касьцёлу. Дзеля гэтага з Варшавы быў запрошаны славуты архітэктар Генрык Марконі. Аднак у сувязі з падзеямі паўстаньня 1863 року Швыкоўскі быў вымушаны эміграваць за мяжу, і працы былі спыненыя. У 1864 храм паводле рашэньня царскай адміністрацыі быў перададзены праваслаўным. Не апошнюю ролю ў перадачы храма адыграў той факт, што мясцовы ксёндз Гансеўскі хаваў у недабудаваным касьцёле рэчы і зброю для паўстанцаў[1]. Новая царква была асьвечаная як Прачысьценская.

За часам нацысцкай акупацыі храм зазнаў разбурэньні. Ацалелы пасьля пажару абраз быў перанесены ў сабор Аляксандра Неўскага і цяпер вядомы як «Незгаральны абраз Божай Маці»[2].

Канчаткова царква разбураная бальшавікамі ў другой палове 50-х рокаў. Цэгла зь яе была выкарыстаная для пабудовы на гэтым самым месцы ўнівэрмагу, суседніх рэстарану і гастраному (цяпер кулінарыя), а таксама шэрагу іншых гандлёвых аб’ектаў[3].

1904—1915, 1918—1925 — айцец Канстанцін Пілінкевіч[4].

Царква дзейнічала і за немцамі, у 1942—1943 у ёй служыў Мікалай Уваскрасенскі[5].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Пракаповіч Н. С. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Пружаншчыны (chm) Мая Пружанская зямліца. Раённая адукацыйная сетка г. Пружаны. Праверана 20 лістапада 2011 г.
  2. Священник Собора Св. Александра Невского иерей Игорь (Мрыхин) (28 лістапада 2001) История православной церкви г. Пружаны (рас.). Средняя школа №3 г. Пружаны. Праверана 9 лістапада 2011 г.
  3. Ірына Сядова. (8 чэрвеня 2011) Улица первая. Тормасова (рас.). Генеалогический форум ВГД. Праверана 10 лістапада 2011 г.
  4. Щербаков Ярослав Александрович. (29 сьнежня 2011) Улица первая. Тормасова (рас.) Генеалогический форум ВГД Праверана 3 студзеня 2012 г.
  5. Дарафей Фіёнік. (15 кастрычніка 2011) Берасцейская сустрэча Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny. Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego. Праверана 8 кастрычніка 2012 г.