Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Касьцёл і кляштар бэрнардынаў справа, зьлева — касьцёл Сьв. Ганны ў Вільні

Касьцёл Сьвятых Францішка й Бэрнарда ў Вільні — помнік гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. Па меркаваньні беларускага дасьледчыка Міколы Шчакаціхіна, гэты касьцёл стаў першым абарончым храмам у Вялікім княстве і зрабіўся прататыпам для своеасаблівага абарончага сакральнага дойлідзтва ВКЛ.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1475—1480 — пабудова.
  • 1500 — сьцены і скляпеньні абваліліся.
  • 1506—1511 — адбудова, касьцёл набыў тры нарожныя вежы (архітэктар — Марцін Эркінгэр).
  • 1560 — пажар.
  • 1564 — абвал скляпеньняў.
  • 1577—1580 — адбудова.
  • 1656—1659 — спусташэньне.
  • 1794 — пажар і спусташэньне пад час аблогі расейскім войскам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл належаў ордэну бэрнардынаў і быў збудаваны ў комплексе з кляштаром. Па архітэктурным вырашэньні ён нагадвае касьцёл бэрнардынаў у Коўне: выцягнуты трохнэфны каталікон пераходзіць у падоўжаную гранёную апсыду.

Аднак бэрнардынскі касьцёл у Вільні ўжо мае рысы абарончага храма: тры вежы з байніцамі і шэрагі машыкуляў па версе бакавых сьценаў. Гэта дае падставы выводзіць ад яго ўсю традыцыю абарончых храмаў ВКЛ.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў (Вільня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў