Перайсьці да зьместу

Кандратавічы (Капыльскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кандратавічы
лац. Kandratavičy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Капыльскі
Сельсавет Грозаўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°12′53″ пн. ш. 27°20′06″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 23 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1719
СААТА 6228825049
Нумарны знак 5
Кандратавічы на мапе Беларусі ±
Кандратавічы
Кандратавічы
Кандратавічы
Кандратавічы
Кандратавічы
Кандратавічы

Кандра́тавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Грозаўкі. Уваходзяць у склад Грозаўскага сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці.

Гундарат, Гундрат, Кундрат або Контрат (Gundarat, Gundrath[2], Kundrat, Conttrat) і Раткунда (Ratcunda) — імёны германскага паходжаньня[3][2]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) — ад гоцкага *rêþs[5], германскага rad- 'рада'[6]. Імя Кандрат традыцыйна лічыцца літоўска-рускай формай германскага імя Конрад[7]. Таксама разглядаецца імавернасьць паходжаньня рускага імя Кандраці ад лац. quadratus 'квадратны, плячысты', грэц. Kodratos, царкоўнага імя Кодрат[8]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kundrad, Kundrat, Kondrat[9].

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Камсамольскага сельсавету[10].

  • 1909 год — 35 чалавек у засьценку Кандратавічах і 20 чалавек у маёнтку Кандратавічах-Зацішшы[11]
  • 2009 год — 33 чалавекі[12]
  • 2019 год — 23 чалавекі
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. 1 2 Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 2: Tilnavne. — København, 1964. S. 1267.
  3. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 707, 1213.
  4. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  6. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ↑ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 169.
  8. ↑ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 135.
  9. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
  10. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  11. ↑ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 89.
  12. ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі