Ян Жыжэмскі
Выгляд
Ян Жыжэмскі (?-да лютага 1635) – удзельнік Смаленскае вайны з Расеяй і паходу ў Валахію. Стольнік менскі ад лютага 1633. Вызнаваў праваслаўе, фундаваў цэрквы й манастыры. 2 чэрвеня 1633 разам з праваслаўным насельніцтвам Менска спрабаваў дамагчыся выкананьня каралеўскага прывілея аб перадачы праваслаўным Менскае царквы сьвятой Троіцы. З княскага роду Жыжэмскіх.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чарняўскі В.Ф. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводзтва XVI-XVIII стагоддзяў (Біяграфічны даведнік). Мн, 2007.
- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»