Бітва на Ворскле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бітва на Ворскле
Facial Chronicle - b.11, p.421 - Battle at Vorskla.jpg
Мініятура XVI ст. зь Ліцавога летапіснага зводу
Дата: 12 жніўня 1399
Месца: рака Ворскла (прыток Дняпра)
Вынік: параза войска ВКЛ і Каралеўства Польскага
Супернікі
ВКЛ
Тэўтонскі ордэн
Каралеўства Польскае
Малдаўскае княства
Татары Тахтамыша
Залатая Арда
Камандуючыя
ВітаўтЭдыгей
Цімур-Кутлук
Колькасьць
~75 000 чалавек, 500 тэўтонскіх рыцараў~200 000 чалавек
Страты
невядома, але вельмі вялікаяневядома

Бітва на Ворскле (12 жніўня 1399) — бітва на рацэ Ворскле (цяпер Палтаўская вобласьць) паміж саюзным войскам вялікага князя Вітаўта і хана Тахтамыша, з аднаго боку, і войскам Залатой Арды на чале з ханамі Цімур-Кутлукам і Эдзігеем.

Абодва бакі панесьлі вялікія страты, але ў выніку войска Вітаўта і Тахтамыша было ўшчэнт разгромлена, быў згублены ўвесь абоз і шмат ваяроў трапіла ў палон. Сам Вітаўт ледзьве выратаваўся зь невялікай харугвай.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаўт прыняў зьбеглага з Залатой Арды хана Тахтамыша і пасяліў яго ў Лідзкім замку (1396). Абяцаючы Тахтамышу вяртаньне стальца ў Сараі, Вітаўт разьлічваў атрымаць вернага саюзьніка ў сваёй усходняй палітыцы і ў стварэньні «Руска-Літоўскага каралеўства». Дзеля вызваленьня сіл на захадзе Вітаўт заключыў Салінскі мір з Тэўтонскім ордэнам (1398). Паход на Залатую Арду афіцыйна падтрымаў папа рымскі Баніфацыюс IX, абвяшчаючы вайну супраць татараў. Таму да войска Вітаўта далучыліся аддзелы з Польшчы і Прускага ордэна.

Сілы бакоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У войска Вітаўта і Тахтамыша ўваходзілі войскі «50 князёў» беларускіх, літоўскіх, украінскіх земляў, татарская коньніца, дапаможныя атрады з Польшчы і Прускага ордэна. Татарскае войска Цімура на Ворскле спачатку было нешматлікім, але, пачаўшы і зацягнуўшы перагаворы зь Вітаўтам, Цімур дачакаўся прыходу галоўных сіл, што і вырашыла вынік бітвы.

Хада бітвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі дзьве арміі сустрэліся, Цімур-Кутлук прапанаваў трохдзённае перамір’е нібыта для таго, каб дазволіць абодвум бакам падрыхтавацца да бітвы. Чакаючы падыходу з Крыму войскаў эміра Эдыгея, хан Цімур-Кутлук пачаў перамовы, але Вітаўт запатрабаваў мінімум прызнаньня яго вярхоўнай улады над Ардой, выплаты штогадовай даніны і чаканкі на ардынскіх манэтах Вітаўтавага «знаку».

Генэральная бітва адбылася 12 жніўня, за некалькі гадзін да заходу сонца, і завяршылася акружэньнем і амаль поўным зьнішчэньнем войска Вітаўта. Калі нарэшце бітва пачалася, плян Вітаўта прадугледжваў, што літоўскае войска будзе трымацца табару з вазамі, які павінен быў спыніць атаку татарскай коньніцы, якую плянавалася зьнішчыць агнём лягерных гармат, якія прывёз з сабой атрад тэўтонскіх рыцараў. Але Цімур-Кутлук зьвярнуўся да звычайнай татарскай тактыкі, праверанай часам: тактычнага адступленьня. Войска Вітаўта павялося на гэты хітрык (магчыма, з-за дзеяньняў асобных атрадаў і немагчымасьці поўнага кантролю з боку Вітаўта над такой вялікай і разнастайнай сілай), пакінула табар і кінулася перасьледаваць татарскую коньніцу.

Калі крыжакі досыць аддаліліся ад свайго табара, нечакана ззаду іх зьявіліся атрады Эдыгея і Цімур-Кутлука, атачыўшы коньніцу крыжакоў. У гэты момант Тахтамыш вырашыў, што бітва прайграная, і зьбег з поля бітвы са сваёй коньніцай. Татары Эдыгея захапілі літоўскі табар і выкарыстоўвалі яго артылерыю для зьнішчэньня коньніцы Вітаўта.

Того же лѣта присла цесарь татарьскыи Темирь Кутьлуи свои послы князю Витовьту Кестутьевичю Литовьскому, а рекъ тако: «выдаи ми нашего бѣглаго цесаря Тактомыша; а что около его ни есть, а то тобѣ». То слышавь князь Витовтъ, отвѣт дал цесареву послу: «язъ цесаря Тактомыша не выдамъ, а съ цесаремъ хощу ся видѣти». И поиде князь Витовтъ съ своими князи и со всею силою литовьскою на цесаря Темирь Кутлуя, и пришед ста у рѣцѣ Воръсколы в Татарьскои землѣ. Се же слышавъ цесарь приход князя Витовьта, и посла к нему послы с послѣднею рѣчью: «оже еси пришел с нами битися, а нашего бѣглаго цесаря не выдалъ еси, а мы твоеи земли не заяхомъ, ни городовъ, ни селъ, но всѣмъ нам богъ и правда». И тако ступившимся обѣима полкома, и бысть сѣца зла, якоже и не бывала такова Литовьскои землѣ с Тотары; и по грѣхом тако случися горе немалое литовьскымъ дѣтемъ, и ту на съступѣ убиша князя великаго Андрѣа Олгердовича, брата его князя Михаила Евнутьевича, и всѣх князии именитых 74, а воевод и Литвы многое множество ту костью падоша, толко богъ вѣсть; а князь Витовтъ, то видѣвъ, на бѣги обратися; Татарове поидоша по них, биющи на 500 веръстъ до города до Киева, а с города с Киева окупъ взяша 500 рублевъ и намѣстники свои посадиша; а на Печерьском монастыри взяша окупъ 30 рублевъ. Тако бо богъ навелъ поганых Татаръ на землю Литовьскую за высокоумье князя их, занеже богъ далъ князя Витовта великимъ княземъ Литовьскои землѣ грѣх ради крестияньскых[1].

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Параза падарвала сілы ВКЛ і аслабіла пазыцыі Вітаўта; яго пляны па стварэньні «Руска-Літоўскага каралеўства» не ажыцьцявіліся. Актыўнасьць ВКЛ на ўсходніх землях Русі таксама пачала зьмяншацца, што было выкарыстана Маскоўскім княствам. У бітве загінула вялікая колькасьць баярства ВКЛ, у тым ліку Андрэй Полацкі і Дзьмітры Баброк. Узмацнілася палітычная залежнасьць ВКЛ ад Польшчы, што прывяло да падпісаньня віленска-радамскай уніі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бітва на Ворсклесховішча мультымэдыйных матэрыялаў