Аляксееўка (Брагінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксееўка
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Малажынскі
Насельніцтва: 256 (2004)
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247641
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′9.6″ пн. ш. 30°25′1.6″ у. д. / 51.752667° пн. ш. 30.417111° у. д. / 51.752667; 30.417111Каардынаты: 51°45′9.6″ пн. ш. 30°25′1.6″ у. д. / 51.752667° пн. ш. 30.417111° у. д. / 51.752667; 30.417111
Аляксееўка на мапе Беларусі
Аляксееўка
Аляксееўка
Аляксееўка

Аляксе́еўка[1]вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Аляксееўка ўваходзіць у склад Малажынскага сельсавету. Насельніцтва 256 чал. (2004).

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна і за 38 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі на лініі КаленкавічыГомель, за 129 км ад Гомелю, каля аўтадарогі КамарынБрагін.

На поўдні ад вёскі сетка мэліярацыйных каналаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваная напачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 року савецкая ўлада арганізавала калгас «Аляксееўка», працавалі вятрак і кавальня.

З 10 ліпеня 1939 року цэнтар Крыўчанскага сельсавету Брагінскага раёну Палескай, з 8 студзеня 1954 року Гомельскай абласьцёў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1959 — 548 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 — 108 двароў, 256 жыхароў.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы 108 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з просталінейнай вуліцы, якую перасякае адна вуліца і прылягае іншая. Забудова драўлянымі хатамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]