Бундэсьліга чэмпіянату Аўстрыі па футболе
Выгляд
| Бундэсьліга | |
| | |
| Краіна |
|
|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА |
| Заснаваная | 1974 |
| Колькасьць камандаў | 12 |
| Вылет у | Другая ліга |
| Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
| Хатнія кубкі | Кубак Аўстрыі |
| Міжнародныя кубкі |
Ліга чэмпіёнаў Ліга Эўропы Ліга канфэрэнцыяў |
| Дзейны чэмпіён | Штурм — 5-ы тытул (2024—2025) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Рапід — 32 тытулы |
|
| |
Аўстрыйская Бундэсьліга (па-нямецку: Österreichische Fußball-Bundesliga) — спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Аўстрыі, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва краіны. Спаборніцтвы вызначаюць нацыянальнага чэмпіёна Аўстрыі па футболе, а таксама ўдзельнікаў розных эўрапейскіх кубкаў, якія праводзяцца УЭФА. Першынство лігі праводзіцца з удзелам 12 калектываў, і той клюб, які займае апошняе месца па выніках сэзону вылятае ў Другую лігу. Бундэсьліга Аўстрыі была сфармавана ў сэзоне 1974—1975 гадоў, а асобнай арганізаванай кампаніяй зьяўляецца з 1 сьнежня 1991 году. Найбольш пасьпяховымі зьяўляюцца два сталічныя клюбы, як то «Аўстрыя» і «Рапід», аднак у апошнія гады сур’ёзную канкурэнцыю ім склаў зальцбурскі «Рэд Бул».