Перайсьці да зьместу

Ніна Стужынская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніна Стужынская
Дата нараджэньня 12 сьнежня 1955(1955-12-12) (70 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Узнагароды

Ніна Іванаўна Стужынская (нар. 12 сьнежня 1955) — беларуская гістарыца, ляўрэатка прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2001). Кандыдатка гістарычных навук, дацэнтка.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Узначальвае РГА «Беларуская жаночая ліга».

Працавала старэйшай навуковай супрацоўніцай Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аднак у 2003 была звольненая за ўдзел ў выбарчай кампаніі.[1] Пасьля гэтага ўвайшла ў арганізацыйны камітэт Асацыяцыі незалежых гісторыкаў[2].

Займаецца дасьледаваньнем гісторыі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі[3]. Аўтарка кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.» (недаступная спасылка). Першы тыраж гэтай кнігі хутка быў раскуплены, і неўзабаве быў надрукаваны другі[4].

  • Ніна Стужынская. Паўстанцкі рух на Случчыне: працяг супраціву ў 1921 г. // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў : часопіс. — 2021. — Т. 7. — С. 108—116. — ISSN 2450—8144.
  • Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст., Наша будучыня, Вільня, 2011.
  • Атаман Грач : в тени "Зеленого дуба" / Нина Стужинская // Деды : дайджест публикаций о белорусской истории. — 2009. ― Вып. 2. ― С. 116―135.
  • Возмущение на почве разрушения / Нина Стужинская // Деды : дайджест публикаций о белорусской истории. — Минск, 2009―. — 2011. ― Вып. 6. ― С. 259―277.
  • Советская историография Великой Октябрьской социалистической революции в Белоруссии: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук: специальность 07.00.09 Историография и источниковедение / Стужинская Нина Ивановна. - Киев, 1985. - 16 с.