Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Камароў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьміцер Камароў Кастусевіч

лац. Źmicier Kamaroŭ Kastusievič
па-ўкраінску: Дмитро Костянтинович Комаров
Род дзейнасьці журналіст, тэлевядучы, фатограф, вандроўца, тэлежурналіст
Дата нараджэньня 17 чэрвеня 1983(1983-06-17) (41 год)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Украіна Украіна
Месца вучобы
Занятак журналіст, тэлевядовец, фатограф, падарожнік, тэлежурналіст, кінарэжысэр
Бацька Кастусь Камароў
Маці Ніна Камарова
Жонка Аляксандра Кучарэнка (у шлюбе з 2019 году)
Узнагароды

https://en.wikipedia.org/wiki/Sign-Journalist-Ukraine

https://en.wikipedia.org/wiki/YouTube_Creator_Awards
Сайт travel.1plus1.ua

Зьміцер Кастусевіч Камароў (па-ўкраінску: Дмитро Костянтинович Комаров, нар. 17 чэрвеня 1983, Кіеў, УССР, СССР ) — украінскі журналіст, падарожнік, фатограф, аўтар і вядучы тэлевізыйных праграм «Сьвет навыварат» і «Падарожнічай па Ўкраіне». Заслужаны журналіст Украіны (2020).

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1983 года ў Кіеве. Бацькі — Кастусь і Ніна Камарова. Быў першым дзіцем у радзіне. У яго ёсьць малодшыя брат і сястра — двайняты Мікалай і Ангеліна, якіх назвалі на гонар бабулі і дзеда.

У школьныя гады пісаў артыкулы і нататкі для мясцовых перыядычных выданьняў, а ў 16 год пачаў працаваць у штотыднёвік «Тэлетыдзень» на пасадзе рэдактара раздзела «Мужчына». Скончыў 6 клясаў музычнай школы па клясе фартэпіяна.

У 17 гадоў стаў працаваць фотакарэспандэнтам — фатаграфаваў украінскіх і сусьветных славутасьцяў, якія прыязджалі на гастролі да Кіеву, а потым прадаваў фотаматэрыялы розным выданьням.

Як журналіст і фатограф супрацоўнічаў са шматлікімі друкаванымі выданьнямі. На працягу шасьці год быў карэспандэнтам газэты «Камсамольская праўда ва Ўкраіне». З 2007 па 2010 рок працаваў спэцыяльным карэспандэнтам газэты «Весткі ва Ўкраіне», быў аўтарам артыкулаў для ўкраінскіх выданьняў часопісаў Playboy і EGO.

Быўшы студэнтам, захапляўся адзіночнымі вандроўкамі, абіраючы пры гэтым найменьш папулярныя кірункі. Пасьля вяртання ува Ўкраіну прадаваў фотарэпартажы з паездак, арганізоўваў фотавыставы, і такім чынам зарабляў грошы для новых падарожжаў. Пэўнага разу ў такіх вандроўкаў па Тайляндзе з'явілася ідэя стварыць уласную праґраму аб падарожжах, якая потым атрымала назву «Сьвет навыварат». Яшчэ да з'яўлення праэкта «Сьвет навыварат» Камароў самастойна аб'ездзіў больш за 20 краінаў.

Ідэю новага праэкту Камароў прапаноўваў шматлікім тэлеканалам, але атрымліваў адмову, пакуль не пазнаёміўся з гэнэральным дырэктарам тэлеканала «Сіці» і адным з прадусарам тэлеканала «1+1». Яны запранавалі зрабіць першы выпуск самастойна і паказаць рэзультат. У выніку першы сезон праґрамы «Сьвету навыварат» Камароў выпусьціў за свае грошы. Сэзон быў прысьвечаны Камбоджы і налічваў 8 выпускаў. «Сьвет навыварат» паказлі на тэлеканале «1+1». Першы этэр праэкта адбыўся 11 сьнежня 2010 года.

Падчас падарожжаў Камароў неаднаразова узнімаўся на горныя пікі і браў удзел у ўзыходжаньнях, якія патрабуюць альпінісцкіх звычкаў. Узышоў на Айлэнд-пік (6165 м), Уайна-Патосі (6088 м), Кіліманджара (5895 м), Манблан (4807 м), Фудзіяму (3776 м).

У рэйтынгу «Фаварыт тэлепрэсы 2012» Зьміцер Камароў быў прызнаны гледачамі найлепшым тэлежурналістам року.

31 жніўня 2020 года прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Зьміцеру Камарову ганаровае званьне «Заслужаны журналіст Украіны».

У 2021 годзе Камароў запусьціў новы аўтарскі праэкт аб падарожжах па Ўкраіне «Мандруй Україною з Дмитро Комаровим» (з укр. — «Падарожнічай па Ўкраіне са Зьміцерам Камаровым»). Ён устанавіў рэкорд з тэлепраглядаў і стаў самай рэйтынгавай праґрамай аб падарожжах на ўкраінскім тэлебачаньні за ўсю гісторыю.

З вандроўкаў замест сувэніраў прывозіць незвычайныя й эксклюзіўныя рэчы з гісторыяй і неўзабаве плянуе адкрыць музэй У калекцыі Камарова ўжо ёсьць акуляры першаўзыходніка на Эвэрэст Наргея Тэнцынга, карона кіраўніка горнага каралеўства Мустанг, дзіды дзікіх плямёнаў розных краін.

З лютага 2022 года высьвятляе й асуджае ўварванне расійскіх войскаў ува Ўкраіну і лічыць непрымальным забойствы мірных грамадзянаў войскамі Расіі. У якасьці журналіста дакумэнтуе хроніку вайны, бывае ў гарачых пунктах і на перадавой.

У ліку першых увайшоў у месты Кіеўскай вобласьці пасля іх вызваленьня ад акупацыі расейскімі войскамі. З гэтым, быў у складзе першай калёны ўкраінскіх вайскоўцаў у Гастомелю, а таксама стаў першым журналістам, які зняў рэпартажы з местаў Буча й Ірпень.

З красавіку 2022 года Камараву забаронены ўезд на тэрыторыю Расеі тэрмінам на 50 год.

12 ліпеня 2022 года на дабрачынным аўкцыёне прадаў свойскі супэркар Chrysler Crossfire за адзін мільён грыўняў. Атрыманыя грошы былі адасланыя на патрэбы Ўзброеных сілаў Украіны.

Увосені 2023 года выйшлі дзьве аўтарскія дакумэнтальныя работы Зьміцера Камарова — «Рок. Харкаўшчына», прысьвечаная дэакупацыі Харкаўскай вобласьці Узброенымі сіламі Ўкраіны ўвосені 2022 года і «Рок. Хэрсон» — да гадавіны вызваленьня Хэрсона і Правабярэжнай Херсоншчыны.

У лістападзе 2023 года Камароў анансаваў новы сэзон «Сьвету навыварат», прысьвечаны Ўкраіне.

Зьміцер Камароў мае дзьве вышэйшыя адукацыі. Першая спэцыяльнасьць — інжынэр (Нацыянальны транспартны ўніверсітэт). Другая — спэцыяліст па сувязях з грамадскасьцю (Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў).

У траўню 2019 года ўзяў шлюб з «Міс Украінай 2016» і партнёркай па «Танцах з зоркамі» Аляксандрай Кучарэнкай. Шлюб адбыўся ў праваслаўным храме Ерусаліма, мядовы месяц маладыя правялі на Мальдывах[1].

Брат Мікалай займаецца стварэньнем кампутарных гульняў, а сястра Ангеліна — стыліст-цырульнік.

Адно з хобі — лыжны спорт. Займаецца йім з моманту быцьця студэнтаў.

Зьміцер Камароў стварыў дабрачынную ініцыятыву #ЧашкаКофе, якая дапамагае цяжкахворым дзецям. Ідэя праэкта зводзіцца да таго, што кожны, хто адмавіўся ад сумы роўнай аднаму кубку кавы ў дзень і перадаўшы яе на дабрачыннасьць, можа выратаваць чалавека, які жыве ў нястачы жыцьця. Камароў рэалізуе праэкт праз уласныя старонкі ў сацыяльных сетках, выступаючы гарантам таго, што сабраныя грошы пойдуць на лекаваньне дзіцяці. Ініцыятыву падтрымлівае сьпявачка Надзея Дарафеева, а разам з дызайнэрам Андрэ Танам былі створаныя цацкі і эка-торбы, грошы ад продажу якіх пайшлі на лекаваньне падапечных праекта.

Ініцыятыва Зьміцера Камарова #ЧашкаКофе назьбірала больш за 38 мільёнаў грыўняў і дапамагла выратаваць 32 дзіцячых жыцьці.

За выкарыстаньне сваіх сацсетак з максымальнай карысьцю і ініцыятыву #ЧашкаКофе Зьміцер Камароў быў узнагароджаны спэцыяльнай прэміяй «Instagram року» ад часопіса «XXL».

У час пандэміі Камароў накіраваў намаганьні ў барацьбу з каранавірусам. Ён набыў ШВЛ для кіеўскай абласной дзіцячай лекарні ў месьце Баярка, разам з партнёрамі #ЧашкаКофе дапамог забясьпечыць неабходнымі сьродкамі бясьпекі клінікі ў Чаркаскай і Луганскай абласьцях.

У час расейска-ўкраінскай вайны заняўся валянтэрскай дзейнасьцю.

Узнагароды і прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 2012 — «Фаварыт тэлепрэсы 2012»
  • 2016 — «Тэлетрыумф», намінацыя «Лепшы вядучы забаўляльнай праграмы»
  • 2016 — «Viva! Самыя прыгожыя», намінацыя «Самы прыгожы мужчына 2016 года»
  • 2018 — XXL men’s Awards 2018, намінацыя «Твар з экрану»
  • 2018 — спэцыяльная прэмія «Instagram року» ад часопіса «XXL» за праэкт #ЧашкаКофе
  • 2018 — прэмія «Залатая падабайка» ад тэлеканала «1+1», намінацыя «Рэаліці року»
  • 2020 — ганаровае званьне «Заслужаны журналіст Украіны»
  • 2021 — Ukraine Tourism Awards за праект «Мандруй Україною з Дмитром Комаровим»
  • 2009 — падчас падарожжаў па Індыі Дзмітрый Камароў пераадолеў 20 000 км за 90 дзён і ўсталяваў рэкорд «максымальны прабег па Індыі сваім ходам за мінімальны тэрмін».
  • 2015 — пасьля выхаду 100 выпуску праґрама «Сьвет навыварат» была ўнесена ў Нацыянальны рэестр рэкордаў Украіны за «найбольшую колькасьць турыстычных праґрам, вырабленых здымачнай групай з двьух чалавекаў».
  • 2018 — падчас тура па местах Украіны Зьміцер Камароў раздаў 10 185 аўтографаў і ўстанавіў рэкорд «самая масавая афіцыйна зарэестраваная аўтограф-сэсія».
  • 2019 — Камароў разам з пілётам Ігарам Табанюком і дзьвума іншымі чальцамі экіпажу ўстанавілі рэкорд Украіны, абляцеўшы ўсе вобласьці краіны, акром зоны баявых дзеяньняў на ўсходзе і Крыму. Яны наведалі 33 аэрадромы малай авіяцыі за 3 дні.
  • 2017 — Нэпал — 24-гадоваму Кахэндрэ Тапа Манара, якого называюць «Маленькім Будай», павярнулі званьне «найменьшага мабільнага чалавека» у «Кнізе Рэкордаў Гінэса». Пры росьце ў 67 см Кахэндра стратыў гэты тытул у 2010 року, бо быў знайдзены іншы найменьшы чалавек. Перагляд дадзеных, ініцыянаваны праґрамай «Сьвет навыварат», паказаў, што Кахэндра ўсё ж быў найменьшым чалавекам у сьвеце.
  • 2018 — Бразылія — Вітар Мартынс быў занесены да Нацыянальнага рэестру рэкордаў Бразыліі як «Самы затутааваны дарослы чалавек Бразыліі».
  • 2019 — Бразылія — Валдыр Сэгата ўстанавіў рэкорд «Найбольшы ненатуральны біцэпс Бразыліі».
  • 2020 — Пакістан — Ахмэд Хан усталяваў рэкорд «З вытарашчаньня вачэй у Пакістане».
  • 2020 — Украіна — Павел Клэць упершыню выканаў «Прыжок з парашутам з-пад кошыка паветранай кулі з крэпленьнем за калені», устанавіўшы сьветавы рэкорд. Замацаваўшы ногі спэцыяльнымі крэпленьнямі за паветраную кулю, экстрэмал падняўся на вышыню большую за 2500 мэтраў, разрэзаў тросы, адкрыў парашут у вольным падзеньні ды прызямліўся.
  • 2021 — Эквадор — падчас экспэдыцыі на вулкан Катапаксі Вікторыя Сальсэда атрымала сьвятовы рэкорд «Адзіная дзяўчына ў сьвеце, якая дасягла вышыні 5114 м, маючы толькі адну канцавіну».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]