Дзьмітравічы (Менская вобласьць)
Выгляд
Дзьмітравічы | |
трансьліт. Dźmitravičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Бярэзінскі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Вышыня: | 165[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 425 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1715 |
Паштовы індэкс: | 223313 |
СААТА: | 6204820021 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′56″ пн. ш. 29°6′56″ у. д. / 53.98222° пн. ш. 29.11556° у. д.Каардынаты: 53°58′56″ пн. ш. 29°6′56″ у. д. / 53.98222° пн. ш. 29.11556° у. д. |
± Дзьмітравічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дзьмі́травічы[2] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Цэнтар Дзьмітравіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 22 км ад Бярэзані. Уздоўж вёскі працякае рака Брусята.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1765 годзе пабудаваная Сьвята-Ільлінская царква[3]. Далучана да Расейскай імпэрыі пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай. Уключана ў склад Барысаўскага староства. У 1906 годзе зьявілася школа. У 1927 годзе адчынены першы ў раёне мэдычны пункт. У гэтым самым годзе пачало працаваць радыё. У 1928 годзе ў памяшканьні царквы адчынены клюб. У 1930 адчынены шпіталь. Падчас Вялікай айчыннай вайны вёска тройчы гарэла. У 1973 годзе пракладзены водаправод.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 425 жыхароў
- 2008 год — 430 жыхароў, 176 двароў[4]
- 2003 год — 467 жыхароў
- 1999 год — 482 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дмитровичи Фото Планета
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 98
- ^ Дзмітравічы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бярэзінскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2004. С. 552—553.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010.