Лясковічы
| Лясковічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Бярэзінскі |
| Сельсавет | Дзьмітравіцкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 174[1] м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°55′46″ пн. ш. 29°06′48″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 105 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1715 |
| Паштовы індэкс | 223313 |
| СААТА | 6204820036 |
| Нумарны знак | 5 |
| Лясковічы на мапе Беларусі ± Лясковічы | |
Ляско́вічы[2] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Лясковічы ўваходзяць у склад Дзьмітравіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XVIII стагодзьдзя. У 1795 годзе сяло ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1800 годзе 301 жыхар, 41 двор. Паводле інвэнтароў 1845 году ва ўласнасьці графіні Ваньковіч. У 1885 годзе ўваходзіла ў склад Пагосцкай воласьці, адчынілася перасоўная школа граматы. У 1897 цэнтар Лясковіцкага сельскага таварыства, налічвалася 60 двароў, 478 жыхароў, мелася царква на могілках, заезны дом. Непадалёк ад вёскі знаходзілася сядзіба пры рацэ Фажэнка. Ад 6 кастрычніка 1919 году да 10 жніўня 1920 году ўваходзіла ў склад Магілёўскага павету Гомельскай губэрні РСФСР, потым — у склад Ігуменскага павету БССР. У 1920 годзе адчыненая чатырохадовая школа. Ад 20 жніўня 1924 году ўваходзіла ў склад Дзьмітравіцкага сельсавету Бярэзінскага раёну Барысаўскай акругі. У 1926 годзе налічвалася 128 двароў, 747 жыхароў. У 1930 годзе створаны калгас «Пралетарскі». Ад 20 лютага 1938 у складзе Магілёўскай вобласьці. Ад 20 верасьня 1944 году ў складзе Менскай вобласьці[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1960 год — 573 жыхары
- 1999 год — 178 жыхароў
- 2003 год — 61 жыхар
- 2008 год — 140 жыхароў, 69 двароў
- 2010 год — 105 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Лесовичи (Березинский район) — Фото Планета (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 98
- ↑ Лясковічы. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 287